1 траўня 2024, Серада, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія спрашчае працаўладкаванне для замежнікаў

Чэхія спрашчае працаўладкаванне для замежнікаў

У краіне назіраецца рэкордна нізкі ўзровень беспрацоўя.

У Чэхіі хочуць ўвесці адмысловую праграму, якая б дазваляла працоўным мігрантам з Украіны трапляць у краіну хутчэй і прасцей.

Пра гэта заявіла міністарка працы Чэхіі Яраслава Нямцова, паведамляе партал iDnes.

"Нам не стае двух тысяч працаўнікоў толькі ў сацыяльных службах. Мы ведаем, што можам працаўладкаваць іх вельмі хутка", - адзначыла Нямцова.

У Чэхіі назіраецца рэкордна нізкі ўзровень беспрацоўя - самы нізкі з 1997 года і найменшы ў ЕЗ. У канцы красавіка ён складаў 3,2%. Службы занятасці зафіксавалі 242 тысячы беспрацоўных і 267 тысяч вакансій. Працадаўцы наракаюць на нястачу працоўнай сілы, заклікаючы прыцягваць яе з-за мяжы.

Паводле звестак Нямцова, у Чэхіі працуюць 374 тысячы работнікаў з-за мяжы. З іх 280 тысяч прыбылі з іншых краін ЕЗ, астатнія - з-за межаў Еўразвязу. З Украіны прыбылі на працу 70 тысяч чалавек.

На думку міністра, спецыяльная праграма дазволіла б украінцам хутчэй і прасцей трапляць у Чэхію на працу ў сацыяльнай сферы. На ейную думку, гэтая праграма магла б дзейнічаць падобна да той, што ўжо існуе для прыцягнення высокакваліфікаваных працаўнікоў у аграрным сектары.

"Калі працадаўцы просяць работнікаў з Украіны, калі яны іх шукаюць, у іх належным чынам зарэгістраваныя вакансіі, нядзіўна, што працэдура трапляння такога работніка ў кампанію можа займаць да года", - адзначыла міністарка.

Яраслава Нямцова на мінулым тыдні наведала Украіну, сярод іншага амбасаду Чэхіі ва Украіне, а таксама генеральнае консульства ў Львове, каб дамовіцца аб спрашчэнні і паскарэнні працэдуры афармлення дазволу на працу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках