1 траўня 2024, Серада, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампэа: ЗША чакаюць Грузію ў складзе NАТО

1
Пампэа: ЗША чакаюць Грузію ў складзе NАТО
МАЙК ПАМПЭА
ФОТА: WIKIPEDIA.ORG

Абхазія і Паўднёвая Асеція - неад'емныя часткі Грузіі.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа зноў заявіў аб падтрымцы Грузіі Злучанымі Штатамі, асудзіўшы расейскую акупацыю значнай часткі яе тэрыторыі і выказаўшы надзею, што Вашынгтон і Тбілісі ў выніку стануць супольнікамі ў NATO, піша «Голас Амерыкі».

Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі заявіў пра гэта, прымаючы ў Дзярждэпартаменце прэм'ер-міністра Грузіі Георгія Квірыкашвілі, які браў удзел у пленарным пасяджэнні Камісіі стратэгічнага партнёрства ЗША і Грузіі.

«Сёння раніцай я хачу сказаць, што Амерыка па-ранейшаму надае Грузіі ўпэўненую і цвёрдую падтрымку і будзе рабіць гэта і далей, - сказаў Пампэа свайму госцю. - Як сказаў віцэ-прэзідэнт Пэнс падчас візіту ў Тбілісі ў ліпені мінулага года, мы разам з вамі, мы падтрымліваем вас, мы ганарымся нашым сяброўствам і стратэгічным партнёрствам з краінай і жыхарамі Грузіі».

Дзяржсакратар нагадаў, што у 2018 годзе адзначаецца дзясятая гадавіна расейскага ўварвання ў Грузію.

«Злучаныя Штаты безумоўна асуджаюць расейскую акупацыю грузінскай тэрыторыі, - сказаў ён. - Агрэсіўнае ўварванне Расеі ў Грузію з'яўляецца відавочным парушэннем міжнароднага міру і бяспекі і ідзе насуперак з фундаментальнымі прынцыпамі Статута ААН і хельсінскага Заключнага акта».

Пампэа заявіў, што ЗША ўважаюць акупаваныя Расеяй грузінскія тэрыторыі Абхазіі і Паўднёвая Асеціі за неад'емныя часткі Грузіі.

«ЗША падтрымліваюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі з яе міжнародна прызнанымі межамі, - сказаў ён. - Мы заклікаем Расею выканаць усе яе абавязанні ў адпаведнасці з пагадненнем аб спыненні агню 2008 года і адвесці свае войскі на пазіцыі, дзе яны былі да пачатку канфлікту, скасаваць пастанову аб прызнанні грузінскіх рэгіёнаў Абхазія і Паўднёвая Асеція незалежнымі дзяржавамі і забяспечыць свабодную дастаўку гуманітарнай дапамогі ў кожны з гэтых двух рэгіёнаў».

Пампэа адзначыў, што ЗША і NATO спадзяюцца на моцных, добраахвотных і сталых партнёраў у справе абароны агульных інтарэсаў у сферы бяспекі.

«Грузія з'яўляецца адным з такіх верных партнёраў, - сказаў ён. - Яна прадэманстравала сваю прыхільнасць міжнароднай бяспецы і заходнім каштоўнасцям».

Дзяржсакратар нагадаў, што падчас парламенцкіх і мясцовых выбараў у 2016 і 2017 гадах грузінскі народ пацвердзіў свой еўраатлантычны выбар, уключаючы будучыню сяброўства Грузіі ў NАТО.

«Наша рашучасць захоўваецца, - сказаў Пампэа. - Прэзідэнт Трамп падтрымлівае Бухарэсцкую дэкларацыю 2008 года, і ЗША разлічваюць, што аднойчы будуць вітаць Грузію ў складзе NATO».

«ЗША падтрымлівалі Грузію цягам чвэрці стагоддзя, і за прэзідэнтам Дональдам Трампам мы будзем і надалей падтрымліваць вас, як партнёраў, сяброў, а аднойчы і чальцоў NАТО», - сказаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках