3 траўня 2024, Пятніца, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Украіны: Паўлу Шаройку вынесены прысуд

2
Амбасадар Украіны: Паўлу Шаройку вынесены прысуд
ПАВЕЛ ШАРОЙКА
ФОТА: УНІАН

Украінскі журналіст атрымаў больш за восем гадоў пазбаўлення волі.

Вярхоўны суд Беларусі вынес украінскаму журналісту Паўлу Шаройку прысуд. Ён атрымаў «больш за восем гадоў» пазбаўлення волі. Пра гэта журналістам да пачатку форуму «Менскага дыялогу» заявіў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім, піша Tut.by.

- Цяпер Шаройка знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. На днях яго наведваў украінскі консул, на ўмовы ўтрымання асуджаны не скардзіцца, - сказаў Кізім. З Шаройкам таксама бачылася ягоная жонка.

Суд над Шаройкам, нагадаем, пачаўся ў лютым. Працэс Вярхоўны суд не каментаваў.

Нагадаем, акрэдытаваны ў Беларусі карэспандэнт «Украінскага радыё» Павел Шаройка быў затрыманы КДБ 25 кастрычніка 2017 года і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ. Вядома пра гэта стала толькі праз тры тыдні, 17 лістапада, пасля паведамлення кіраўніка Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны Зураба Аласаніі ў Facebook.

Паводле інфармацыі КДБ, Шаройка «стварыў агентурную сетку з грамадзян Беларусі, якія за грашовае ўзнагароджанне выконвалі ягоныя заданні ў зборы звестак выведвальнага характару ў вайскова-палітычнай сферы».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках