4 чэрвеня 2024, aўторак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцлер Аўстрыі прапанаваў накіраваць памежнікаў ЕЗ у Афрыку

Канцлер Аўстрыі прапанаваў накіраваць памежнікаў ЕЗ у Афрыку
СЕБАСЦЬЯН КУРЦ

Гэты захад закліканы пакласці канец нелегальнай міграцыі ў Еўропу.

Колькасць еўрапейскай памежнай службы Frontex варта датэрмінова павялічыць да 10 тысяч чалавек, заявіў Себасцьян Курц у інтэрв'ю нямецкаму штотыднёвіку Welt am Sonntag, піша "Нямецкая хваля".

Каб спыніць нелегальную міграцыю ў Еўропу, сілы еўрапейскай памежнай службы Frontex неабходна задзейнічаць непасрэдна ў краінах Афрыкі, мяркуе канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц. "Новы палітычны мандат павінен дазволіць Frontex працаваць у трэціх краінах са згоды мясцовых уладаў", - заявіў Курц у інтэрв'ю нямецкаму штотыднёвіку Welt am Sonntag, апублікаваным у нядзелю, 27 траўня.

На думку Курца, такі захад дазволіць "пакласці канец бруднаму бізнэсу перавозчыкаў мігрантаў і перашкаджаць таму, каб людзі адпраўляліся на лодках у небяспечны шлях па Міжземным моры".

Канцлер Аўстрыі - краіны, якая будзе старшынстваваць у Радзе Еўразвязу з ліпеня да снежня 2018 года, - адзначыў, што агулам падтрымлівае прапанову Еўракамісіі павялічыць колькасць Frontex да 10 тысячы чалавек, але не згодны з тым, што набор новага персаналу плануецца весці да канца 2027 года. "Гэта занадта позна, гэта павінна адбыцца значна хутчэй, калі мы хочам эфектыўна спыняць нелегальную міграцыю", - падкрэсліў Себасцьян Курц.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках