4 чэрвеня 2024, aўторак, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юны беларус перамог у брытанскім конкурсе на найлепшы малюнак

3
Юны беларус перамог у брытанскім конкурсе на найлепшы малюнак
ФОТА: RACYJA.COM

На малюнку Яна Мацко ёсць бел-чырвона-белы сцяг.

Беларускі школьнік Ян Мацко, які з бацькамі пражывае ва Уэльсе (Вялікабрытанія), перамог у конкурсе малюнкаў сярод каталіцкіх пачатковых школ, прыходаў і скаўцкіх арганізацый Уэльса, Англіі і Шатландыі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Гэты агульнабрытаскі конкурс заснаваны таварыствам рыцараў Святога Калумба. Ян быў адзначаны грашовай узнагародай, а пасведчанне аб перамозе выпісаў яму галоўны магістр ордэна. Грашовы прыз, а таксама кубак, на якім пазначана імя Яна Мацко і школы-пераможцы, атрымала таксама школа, якая яго накіравала. Кубак з'яўляецца пераходным, таму будзе захоўвацца ў школе цэлы год, да наступнага конкурсу.

Да наступнага свята Нараджэння Хрыстовага ягоны малюнак будзе раздрукаваны як калядная паштоўка. Калі добра паглядзець на малюнак, то можна заўважыць і беларускі бел-чырвона-белы сцяг з правага боку.

Яну Мацко 9 гадоў, ён з'яўляецца вернікам Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы. Юны беларус вучыцца ў школе Святога Давіда ва Уэльсе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках