4 чэрвеня 2024, aўторак, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа выкарыстаць шантаж перад выбарамі ў Літве

1
Расея можа выкарыстаць шантаж перад выбарамі ў Літве

Энэргетычны шантаж пагражае ўсім краінам Балтыі.

Чальцы парламенцкай фракцыі Звяз айчыны-хрысціянскіх дэмакратаў Літвы (ЗА-ХДЛ) Андрус Кубілюс і Дайнюс Крэйвіс звярнуліся да прэм'ер-міністра Саўлюса Скверняліса, звяртаючы ўвагу на тое, што будаўніцтва Астравецкай АЭС - гэта геапалітычны праект Крамля, мэта якога захаванне ў зоне энэргетычнай залежнасці Літвы ды іншыя краіны Балтыі, паведамляе Delfi.

"У гэты геапалітычны праект, як і ў Nord Stream 2, Крэмль інвестуе велізарныя сумы - па 10 млрд еўраў. Відавочна, што рэалізацыя гэтых праектаў настолькі важная для Крамля, што для дасягнення мэты ён мае намер выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі, уключаючы энэргетычны шантаж.

Можна прагназаваць, што неўзабаве мы адчуем такі шантаж Крамля, пагрозу адключыць Літву і іншыя краіны Балтыі ад сістэмы ЭК БРЭЛЛ, цяпер, калі яны яшчэ да гэтага не гатовыя, таму панясуць вялікія страты.

Адзіная магчымасць пазбегнуць такога шантажу - пагадненне ўпусціць электраэнэргію Астравецкай АЭС на літоўскі рынак, нягледзячы на тое, што гэта стане парушэннем нядаўна прынятага закона. Калі Літва паддасца на такі шантаж, гэта будзе мець для яе вельмі кепскія геапалітычныя наступствы", - сказаў дэпутат Андрус Кубілюс.

Паводле ягоных слоў, такі шантаж Крамля можа стаць адной з галоўных тэм прэзідэнцкіх выбараў 2019 ці парламенцкіх выбараў 2020 года. Кубілюс звяртае ўвагу на тое, што Літва павінна быць да гэтага гатовая не толькі палітычна, але і тэхнічна. Ёй трэба для гэтага ажыццявіць дзве ўстаноўкі.

«Першае: у гэтым паўгоддзі ўрад і парламент павінны публічна заявіць, што калі Крэмль паспрабуе займацца палітычным шантажом, пагражаючы адключыць Літву ад ЭК БРЭЛЛ у 2020 ці 2021 годзе i запалохваючы жыхароў ростам коштаў або нестабільнасцю сістэмы ў Літве, Літва не паддасца такому шантажу, бо будзе гатовая да такога сцэнару", - сказаў Кубілюс.

Другое: урад, на ягоную думку, павінен неадкладна падрыхтаваць і абвясціць, пачаць ажыццяўленне тэхнічнага плана для дэсінхранізацыі. Палітык заўважыў, што план павінен складацца з некалькіх звязаных з сабой каляндарнымі датамі плана дзеянняў, пасля ажыццяўлення якіх Літве не давядзецца баяцца шантажу з боку Крамля, звязанага з магчымым адключэннем Літвы ад ЭК БРЭЛЛ з 1 студзеня 2021 года.

"На сёння парламенцкім камітэтам прадстаўленыя планы дзеянняў, якія паказваюць, што Літва пасля таго як у 2020 года пачне дзейнічаць Астравецкая АЭС, не ўпусціць на свой рынак беларускую электраэнэргію, але гэтага недастаткова. Да 2021 года мы павінны ажыццявіць план стабільнага дзеяння літоўскай сістэмы і ў выпадку адключэння ад ЭК БРЭЛЛ", - сказаў дэпутат Дайнюс Крэйвіс.

Аўтары звароту просяць зрабіць публічную заяву аб тым, што нават у выпадку шантажу Літва не ўпусціць на свой рынак электраэнэргію Астравецкай АЭС. Таксама патрабуюць падаць ясны план дзеянняў для захавання стабільнасці энэргасістэмы ў Літве і краінах Балтыі да таго моманту, як яе сінхранізуюць з сеткамі кантынентальнай Еўропы ў выпадку, калі Расея паспрабуе дэстабілізаваць дзейную сістэму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках