4 чэрвеня 2024, aўторак, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы: Украіна і Грузія павінны як мага хутчэй стаць сябрамі NATO

1
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы: Украіна і Грузія павінны як мага хутчэй стаць сябрамі NATO

Такую заяву зрабіў Марыюш Блашчак падчас паседжання Парламенцкай асамблеі NATO ў Варшаве.

Пра гэта заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак падчас нядзельнага пасяджэння Парламенцкай асамблеі NATO ў Варшаве, паведамляе карэспандэнт "Укринформа".

"Прыярытэтам польскай палітыкі з'яўляецца падтрымка Украіны і Грузіі. На нашу думку, гэтыя абедзве краіны спрабуюць як мага лепш выконваць свае абавязацельствы ў рамках супрацоўніцтва з NATO. Мы перакананыя, што як Украіна, так і Грузія павінны як мага хутчэй уступіць у NATO", - падкрэсліў Блашчак.

Міністр выказаў надзею, што Альянс актыўна ў індывідуальным парадку будзе развіваць супрацоўніцтва з краінамі, якія ў гэтым маюць патрэбу. Ён дадаў, што NATO павінна прыняць станоўчую пастанову аб наданні Украіне і Грузіі Плана дзеянняў аб сяброўстве ў NATO, які разглядаўся яшчэ 10 гадоў таму назад у Бухарэсце.

"Мы павінны падтрымліваць іх на гэтым шляху і памятаць, што яны разам з Малдовай сярод нашых партнёраў, якія больш за ўсё могуць пацярпець ад дэстабілізацыі з боку Расеі. Асаблівую ўвагу мы павінны звярнуць на сферы, якія дапамогуць ім узмацніць процідзеянне расейскім дэструктыўным дзеянням", - канстатаваў польскі міністр.

Блашчак адзначыў, што войскі NATO маюць перавагу над расейскім войскам колькасна і тэхналагічна, але расейцы сёння лепш падрыхтаваныя да класічнай вайны.

"NATO толькі цяпер рыхтуецца абараняць балтыйскія краіны і Польшчу, дзякуючы ўдалым пастановам, прынятым на самітах ва Уэльсе і Варшаве. Таму мы верым, што ліпеньскі саміт NATO будзе чарговым крокам у кірунку адпужвання і абароны, аднаўлення магчымасцяў Альянсу весці шырокамаштабныя баявыя дзеянні", - падкрэсліў ён.

Міністр дадаў, што для гэтага неабходныя новыя элементы кіравання, напрыклад, новае камандаванне NATO наземнага кампанента армейскага ўзроўню, у стварэнні якога Польшча можа ўзяць удзел.

Ён таксама адзначыў, што Альянсу неабходна цяпер больш сіл высокай гатоўнасці, стварэнне больш дэталёвых абаронных планаў, і змены вайсковых вучэнняў у адпаведнасці з абароннымі патрэбамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках