4 чэрвеня 2024, aўторак, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбаліст Ахмед Муса дапамог выйсці на свабоду 40 зняволеным у Нігерыі

3
Футбаліст Ахмед Муса дапамог выйсці на свабоду 40 зняволеным у Нігерыі
АХМЕД МУСА

Футбаліст таксама ахвяраваў прадукты і грошы мясцовым жыхарам.

Былы нападнік маскоўскага ЦСКА Ахмед Муса дапамог выйсці з турмы 40 зняволеным у нігерыйскім горадзе Кано. Яны былі асуджаныя за нявыплату пазык, паведамляе "Дождь" са спасылкай на выданне Sportinglife.

Муса выплаціў пазыкі зняволеных пасля таго, як даведаўся ад турэмных чыноўнікаў, чаму яны былі асуджаныя да зняволення. Ён прыняў такую пастанову ў рамках акцыі падчас святога месяца Рамадан.

Акрамя таго, Муса дапамог чатыром няпоўнагадовым, якія маюць запазычанасці. Футбаліст таксама ахвяраваў прадукты і грошы мясцовым жыхарам.

Ахмед Муса выступаў за ЦСКА з 2012 да 2016 года. За 125 матчаў у складзе маскоўскага клуба ён забіў 42 галы і перамог чэмпіянат і Суперкубак краіны. Потым ён перайшоў у ангельскі «Лестэр». У студзені 2018 года на правах арэнды да канца сезону Муса вярнуўся ў ЦСКА.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках