2 траўня 2024, Чацвер, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей: Мы не выключаем размяшчэння вайсковай базы РФ у Беларусі

78
Макей: Мы не выключаем размяшчэння вайсковай базы РФ у Беларусі

У нашай краіне ўжо размешчаныя два расейскія вайсковыя аб'екты.

Беларусь не плануе размяшчэння вайсковай базы Расеі на тэрыторыі краіны, аднак можа перагледзець сваю пазіцыю, калі, напрыклад, у Польшчы будзе ўвесь час прысутнічаць амерыканскі кантынгент, заявіў беларускі міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе «Радыё Свабода».

Падчас візіту ў Брусэль, які меў на мэце развіццё супрацоўніцтва з Еўразвязам, Макей сказаў журналістам, што Менск хоча знізіць напружанасць у рэгіёне і падтрымліваць добрыя стасункі як з Захадам, так і з Масквой.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці можа прапанова Польшчы аб размяшчэнні амерыканскай базы прымусіць Беларусь перагледзець сваю пастанову аб расейскай вайсковай прысутнасці, Макей сказаў: «Я думаю, будзе нейкая рэакцыя на намер размясціць новую вайсковую авіябазу».

«На гэты момант мы не плануем размяшчаць на тэрыторыі Беларусі новыя замежныя вайсковыя базы, - працягнуў міністр. - Але, гледзячы ў будучыню, трэба ўлічваць крокі, якія будуць рабіць нашы суседзі».

На тэрыторыі Беларусі сёння размешчаныя два расейскія вайсковыя аб'екты: Асобны радыётэхнічны вузел у Ганцавічах і 43-і вузел сувязі ў Вілейцы. Згодна з беларуска-расейскім міжурадавым пагадненнем ад 6 студзеня 1995 года яны разам з зямельнымі надзеламі перададзеныя Расеі ў карыстанне да 2020 года.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках