Мацвей Ганапольскі і Яўген Кісялёў былі ў спісе патэнцыйных ахвяр паводле «справы Бабчанкі»
5- 1.06.2018, 21:21
- 19,371
Журналістаў запрасілі сёння ў Кіеве ў СБУ і прапанавалі ахову.
Як сцвярджаюць украінскія ўлады, спіс патэнцыйных ахвяр знайшлі ў абвінавачанага ў арганізацыі замаху на Аркадзя Бабчанку.
Мацвей Ганапольскі паведаміў радыёстанцыі «Эхо Москвы», што іх запрасілі сёння ў Кіеве ў Службу бяспекі Украіны і прапанавалі ахову. Усяго ў спісе 47 чалавек.