Бізнэсовец Фрэйдзан: Пуцін дагэтуль баіцца Кумарына
2- 1.06.2018, 21:55
- 28,977
Са слоў ізраільскага бізнэсоўца, Пуцін павязаны з Кумарыным крывёю і какаінавымі грашыма.
У 1990-х гадах Уладзімір Пуцін, які працаваў у мэрыі Санкт-Пецярбурга, дапамагаў лідару тамбоўскай злачыннай групоўкі Уладзіміру Барсукову, вядомаму як Кумарын.
Пра гэта ў інтэрв'ю выданню «Гордон» паведаміў ізраільскі бізнэсовец Максім Фрэйдзан, які працаваў у Санкт-Пецярбургу ў 90-х гадах і застаў раннія этапы кар'еры цяперашняга прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
«Кумарын - злачынец з вельмі вялікай прастатой у прыняцці рэзкіх пастаноў. Спачатку Пуцін быў у тамбоўскіх абслуговым персаналам з мэрыі. Прычым абслугоўваў і Кумарына, і Косцю Магілу, які ваяваў з ім. Пуцін іх абслугоўваў і абодвух баяўся. Косцю забілі, Кумарын у турме», - распавёў бізнэсовец.
На пытанне, чаму цяперашні прэзідэнт РФ «дагэтуль баіцца Кумарына», Фрэйдзан адказаў: «Кумарын вельмі шмат ведае».
«Пуцін павязаны з ім крывёю і какаінавымі грашыма, якія адмываліся праз гандаль нафтапрадуктамі і іншыя гарадскія праекты», - заявіў ён.
Фрэйдзан падкрэсліў, што Кумарын сядзіць з 2007 года таму, што Кумарын «як быў некіравальным злачынцам, так і застаўся».
Пуцін працаваў у мэрыі Санкт-Пецярбурга, калі мэрам быў Анатоль Сабчак. Мэрам Сабчак працаваў з 12 чэрвеня 1991 года да 16 чэрвеня 1996 года.