Навукоўцы паказалі на фота, як будуць выглядаць жанчыны ў будучыні
13- 12.06.2018, 15:34
- 30,539
Вынікі эксперыменту здзівілі спецыялістаў.
Навукоўцы з Брыстальскага ўніверсітэта (Вялікая Брытанія) здолелі змадэляваць знешнасць жанчын у будучыні. Прафесар анатоміі і антрапалогіі Эліс Робертс стварыла "ідэальную" мадэль жанчыны, адкінуўшы эвалюцыйныя працэсы чалавецтва, піша segodnya.ua.
На яе думку, дасягнуць дасканаласці чалавеку перашкаджае скура, якая пакутуе ад ультрафіялету. Найбольш прыдатным варыянтам стала б выкарыстанне скуры жаб. Таксама сярод недахопаў значыцца выкарыстоўваная чалавекам сістэма дыхання - птушкі, якія выкарыстоўваюць паветраныя мяшкі, значна больш эфектыўна пазбаўляюцца ад вуглякіслага газу.
Anatomical oddity - join me on Wednesday evening, @BBCFOUR as I attempt to design the #perfectbody! pic.twitter.com/cAWRFU47eO
— Prof Alice Roberts (@theAliceRoberts) 10 июня 2018 г.
Даследчыца ўзяла на ўзбраенне вушы кажаноў і сумку кенгуру для выношвання нашчадкаў. Ногі Робертс замяніла на птушыныя, адзначыўшы, што пры гэта павялічваецца хуткасць бегу, але знікае магчымасць залазіць на ўзвышшы.
"Калі я ўпершыню ўбачыла 3D-мадэль свайго эксперыменту - я закрычала", - успамінае прафесарка.