29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Салігорскага раёна быў асуджаны на восем гадоў, а выйшаў праз паўгода

43
Экс-кіраўнік Салігорскага раёна быў асуджаны на восем гадоў, а выйшаў праз паўгода
АЛЯКСАНДР РЫМАШЭЎСКІ

Аляксандр Рымашэўскі быў асуджаны за хабар.

У снежні 2017 году суд Менскай вобласці прысудзіў былога кіраўніка Салігорскага раёна Аляксандра Рымашэўскага да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, а на днях ён, паводле звестак крыніцы TUT.BY, выйшаў на волю.

- Цяпер у Салігорску ўсе абмяркоўваюць навіну: Рымашэўскага адпусцілі з калоніі, ён на свабодзе, - паведаміў у рэдакцыю чытач TUT.BY.

У вёсцы Камень Капыльскага раёна, дзе ў былога чыноўніка ёсць дом, гэтую інфармацыю пацвярджаюць мясцовыя.

- Ён прыехаў у вёску пазаўчора, кажуць, ужо павінен з'ехаць у Берасцейскую вобласць на працу, - распавядае TUT.BY мясцовая жыхарка.

У вёсцы Камень Капыльскага раёна Аляксандр Рымашэўскі калісьці вучыўся ў школе. І менавіта недалёка ад гэтай вёскі 30 траўня 2017 года чыноўніка затрымалі на месцы злачынства. У той дзень, паводле звестак абвінавачвання, ён атрымаў 2,7 тысячы даляраў.

Тое, што Рымашэўскі на волі, TUT.BY пацвердзіў і іншы мясцовы жыхар. Сам

Аляксандр Браніслававіч не адказвае на званкі.

У пракуратуры Салігорскага раёна, а таксама ў Салігорскім райвыканкаме адмаўляюцца гаварыць на гэтую тэму. TUT.BY выслаў запыт на імя начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ з просьбай пракаментаваць, з якой прычыны быў вызвалены Рымашэўскі.

Адвакат Дзмітрый Гарачка, які абараняў падчас працэсу Аляксандра Браніслававіча, кажа, што ўпершыню чуе пра вызваленне. Ён удакладніў, прысуд быў абскарджаны ў Вярхоўным судзе і пакінуты без зменаў.

Як жа былы чыноўнік мог выйсці на волю, калі прысуд быў пакінуты ў дзеянні, а разлічваць на УДВ ён яшчэ не мог? Паводле інфармацыі крыніцы TUT.BY, Аляксандр Рымашэўскі быў памілаваны прэзідэнтам.

- У наш адрас інфармацыя не паступала, - каментуе Дзмітрый Брылёў, афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры РБ.

Нагадаем, летам 2017 года ўжо былога чыноўніка абвінавацілі ў атрыманні хабару, затрымалі і адвялі ў следчы ізалятар. Паводле звестак аператыўнікаў, старшыня райвыканкама працяглы час злоўжываў уладай і службовымі паўнамоцтвамі пры развязанні пытанняў закупкі сродкаў аховы раслін, насення і запасных частак для сельгастэхнікі аграпрамысловых прадпрыемстваў і арганізацый Салігорскага раёна.

Ужо ў кастрычніку 2017 года экс-кіраўнік Салігорскага раёна паўстаў перад судом. Разгляд доўжылася больш за месяц, і ў снежні 2017 году суд Менскай вобласці вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Рымашэўскага. Яго прызналі вінаватым паводле ч.3 арт.430 КК (Атрыманне хабару асобай, якая займае адказную пасаду) і прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй.

Агульная сума хабараў склаў 16 900 даляраў, сваю віну ў апошнім слове фігурант адмаўляў.

- Я не мог здзейсніць такі ўчынак, у якім мяне абвінавачваюць (...), - сказаў падчас апошняга слова Аляксандр Рымашэўскі. - Тое злашчаснае прызнанне, якое я напісаў... Быў нават на апошнім пасяджэнні псіхалагічны ціск. Оперсупрацоўнік сказаў, што я сімуляваў свой стан. Але назавіце хоць аднаго здаровага чалавека, які можа сімуляваць ціск?!

Суд таксама забараніў Аляксандру Рымашэўскаму займаць кіроўныя пасады цягам пяці гадоў і пастанавіў спагнаць з экс-старшыні 28 561 рубель.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках