4 траўня 2024, Субота, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілеў: Калі Пуцін пойдзе прабіваць калідор у Крым, яго сустрэне адна з найлепшых армій свету

2
Мустафа Джамілеў: Калі Пуцін пойдзе прабіваць калідор у Крым, яго сустрэне адна з найлепшых армій свету
МУСТАФА ДЖАМІЛЕЎ
ФОТА: UN.ORG

У анэксаваным Крыме абвастрыліся праблемы з пітной вадой.

У анэксаваным Крыме пагаршаюцца сур'ёзныя праблемы з прэснай вадой. Праз засуху імкліва памяншаецца ўзровень вады ў мясцовых вадасховішчах. Але прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, нягледзячы на гэта, не пойдзе на ваенную аперацыю з мэтай прабіць сухапутны калідор у Крым, паколькі паўвостраў яму патрэбны толькі як ваенная база. А кошт, які Крэмль заплаціць за аперацыю супраць украінскіх войскаў, будзе занадта высокі.

Такое меркаванне выказаў у бліц-інтэрв'ю "Апострафу" адзін з лідараў крымскіх татараў, упаўнаважаны прэзідэнта Украіны ў справах крымска-татарскага народа нардэп Мустафа Джамілеў.

– Цяпер у Крыме вялікія праблемы з вадой. Мясцовыя "ўлады" заяўляюць, што жыхарам паўвострава будуць падаваць ваду ў пэўныя гадзіны. У сувязі з гэтым ці можа Пуцін паспрабаваць прабіць сухапутны калідор у Крым ці яшчэ неяк уздзейнічаць на Украіну, каб прымусіць нас падаваць ваду на анэксаваны паўвостраў?

– Паводзіны Пуціна ўвогуле непрадказальныя, нічога нельга выключыць. Але з боку Пуціна гэта будзе вельмі неразумна і бесперспектыўна.

Усё ж такі Украіна ўжо не ў такім стане, як у 2014 годзе. Таму, перш чым наважыцца на такое, ён павінен у розуме палічыць, колькі "грузаў 200" давядзецца дастаўляць да сябе на радзіму, якая будзе рэакцыя ў свеце і ў самой Расеі. Адным словам – гэта малаімаверна.

Так, у 2014-м годзе была такая небяспека. Але, атрымаўшы адпор нават ад нашых добраахвотніцкіх батальёнаў, яны ўжо трошкі пасталелі. А цяпер украінская армія – у шэрагу найлепшых у свеце.

– Разам з тым Расея павялічыла сваю вайсковую прысутнасць у Азоўскім моры. З якой мэтай?

– Яны, хутчэй за ўсё, запалохваюць. Ствараюць напружанасць у спадзяванні на тое, што ўкраінскі бок спалохаецца, калі яны нешта там будуць рабіць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках