4 траўня 2024, Субота, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэнгенскія візы для беларусаў падаражэюць да 80 еўраў

27
Шэнгенскія візы для беларусаў падаражэюць да 80 еўраў

Новыя правілы выдачы візаў набудуць моц пасля зацвярджэння іх Еўрапарламентам.

Рада Еўразвязу ўхваліла змены ў Шэнгенскі кодэкс, прапанаваныя Еўракамісіяй у сакавіку. Цяпер Еўракамісія атрымала магчымасць праводзіць перамовы для змянення кодэксу з Еўрапарламентам і асобнымі краінамі Звязу.

Новыя правілы выдачы візаў пачнуць дзеянне толькі пасля зацвярджэння іх Еўрапарламентам і ўсімі краінамі Звязу. Гэты працэс будзе доўжыцца як мінімум да канца года, піша belmarket.by.

Змены, прапанаваныя Еўракамісіяй, маюць на ўвазе павелічэнне кошту візаў з 60 да 80 еўраў.

Зменамі ў кодэкс таксама прадугледжваецца зніжэнне тэрміну адказу на заяву наконт атрымання візы з 15 да 10 дзён. Звяртацца па візу можна будзе за паўгода да паездкі. Самі заявы дазволяць падаваць у электронным выглядзе, выкарыстоўваць электронны подпіс.

Сталыя наведвальнікі краінаў Еўразвязу з добрай візавай гісторыяй змогуць прэтэндаваць на атрыманне 5-гадовых візаў. Для іх атрымання будзе важнае мэтавае выкарыстанне візаў.

Таксама новая рэдакцыя кодэкса дасць права краінам Еўразвязу выдаваць аднаразовыя візы наўпрост на мяжы. Яно будзе дзейнічаць на пэўных тэрыторыях і ў пэўныя сезоны. Такі захад дазволіць спрасціць наведванне замежнікамі курортных зонаў. Такая віза будзе дзейнічаць толькі на тэрыторыі дзяржавы, якая выдала яе, цягам сямі дзён.

Планы Еўракамісіі таксама ўключаюць рэформу візавай інфармацыйнай сістэмы, якая будзе даступная як амбасадам, так і памежнікам, а ў перспектыве шэнгенскія візы могуць стаць лічбавымі.

Не выключана, што менавіта падрыхтоўкай зменаў Шэнгенскага візавага кодэксу абумоўленае скарачэнне колькасці двухгадовых і больш доўгіх візаў, якія выдаюцца беларускім грамадзянам консульствамі краінаў Еўразвязу сёлета.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках