4 траўня 2024, Субота, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Хамайда: На працоўнае месца пад нацыянальным сцягам выйду і заўтра, і паслязаўтра

4
Барыс Хамайда: На працоўнае месца пад нацыянальным сцягам выйду і заўтра, і паслязаўтра
БАРЫС ХАМАЙДА
ФОТА: FREEREGION.INFO

Улады занерваваліся праз прысутнасць актывіста ў горадзе падчас «Славянскага базару».

Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер і распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда быў затрыманы супрацоўнікамі Чыгуначнага РАУС горада. На яго склалі пратакол і сказалі чакаць позвы – або ў суд, або зноў у міліцыю, паведамляе сайт БАЖ.

Барыс Хамайда быў затрыманы ў цэнтры горада, каля дома № 28 насупраць амфітэатра, дзе ён распаўсюджвае беларускія выданні і сімволіку.

У аддзяленні яму патлумачылі, што Віцебск рыхтуецца да «Славянскага базару». А таксама ідзе падрыхтоўка да Дня горада, які прызначаны на найбліжэйшыя выходныя. Таму праводзіцца "зачыстка" ад усяго непажаданага, што можа трапіць на вочы гасцям абласнога цэнтра.

Барыс Хамайда сказаў міліцыянтам, што выходзіць на сваё «працоўнае месца» незалежна ад афіцыйных святкаванняў. І што зноўку выйдзе туды і заўтра, і паслязаўтра – як выходзіць з канца 1980-х.

Антураж свайго «працоўнага месца» ён таксама змяняць не збіраецца: як і заўсёды, над столікам з кнігамі і газетамі будзе раскрыты вялікі бел-чырвона-белы парасон, будуць бел-чырвона-белыя стужкі і самаробны сцяг-вышыванка.

Чытаць і падпісваць пратакол актывіст адмовіўся. Яму сказалі чакаць позвы – або ў міліцыю для ўдакладнення, або адразу ў суд. Паводле спадара Хамайды, сітуацыя нагадвае яму цяперашнія падзеі Дня Волі: 25 сакавіка ён быў затрыманы, але праз некалькі гадзінаў яго адпусцілі. Неўзабаве міліцыянты прывезлі яму пратакол паводле артыкула "для ўдакладнення" проста дадому, і праз два тыдні ён быў асуджаны да штрафу.

Дарэчы, штрафы Хамайда добраахвотна плаціць адмаўляецца: грошы вылічваюць з ягонай пенсіі, якая складае блізу 250 рублёў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках