4 траўня 2024, Субота, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ: Небяспека нападу РФ вялікая

6
Грыбаўскайтэ: Небяспека нападу РФ вялікая
ДАЛЯ ГРЫБАЎСКАЙТЭ

Захад да гэтага часу наіўны ў сваёй ацэнцы Расеі.

Прэзідэнтка Літвы падкрэсліла, што да магчымага нападу з боку РФ трэба быць гатовымі "палітычна і тэхналагічна".

Ёсць небяспека ўварвання Расеі ў Літву, аднак у выпадку адэкватнай абароны гэтага не здарыцца. Пра гэта заявіла ў інтэрв'ю Spiegel Online прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ, піша liga.net.

"Небяспека (уварвання РФ. – Рэд.) вялікая, калі мы не будзем увесь час абараняцца. Калі мы прадэманструем, што можам і хочам абараняцца, на нас ніхто не нападзе", – падкрэсліла Грыбаўскайтэ.

Яна мяркуе, што да магчымага нападу з боку РФ трэба быць гатовымі "палітычна і тэхналагічна".

Паводле ейных словаў, расейскія войскі на мяжы з Балтыкай і Польшчай у 10 разоў мацнейшыя, чым войскі NATO. "Але гаворка ідзе пра большае, чым пра лічбы. Гаворка ідзе пра абавязальніцтвы і волю да абароны. Калі нашы людзі і нашы партнёры падтрымліваюць гэта, у нас няма падставаў для таго, каб нас акупавалі", – дадала Грыбаўскайтэ.

Прэзідэнтка Літвы дадала, што Захад дагэтуль наіўны ў сваёй ацэнцы Расеі.

"Толькі калі на іх здзейснены напад і яны заўважаюць, што Расея ўблытваецца ў іх інтарэсы, шпіёніць за імі ці маніпулюе іхнімі выбарамі, яны прачынаюцца", – патлумачыла Грыбаўскайтэ.

15 лютага 2018 года яна заяўляла, што размяшчэнне аператыўна-тактычных ракетных комплексаў Іскандэр у Калінінградскай вобласці РФ азначае, што выклікаў у пытаннях бяспекі цяпер не менш, чым у 2014 годзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках