4 траўня 2024, Субота, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tages Аnzeiger: Расея перакідае ядзерную зброю на мяжу з Польшчай?

9
Tages Аnzeiger: Расея перакідае ядзерную зброю на мяжу з Польшчай?

Інфраструктура знаходзіцца ўсяго ў 50 кіламетрах ад польскай мяжы.

«У Калінінградзе, размешчаным на захадзе краіны, горадзе, які мае важнае стратэгічнае значэнне, Расея пабудавала нямала. І гэта не толькі футбольны стадыён», - піша журналістка швэйцарскага выдання Tages-Anzeiger Цыта Афентрангер. Са слоў амерыканскага экспэрта ў ядзерным узбраенні Ханса М. Крыстэнсана з Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў, за апошнія два гады Масква збудавала ў эксклаве падземны бункер для зброі, размешчаны ўсяго толькі ў 50 км ад польскай мяжы.

Дзякуючы створанай інфраструктуры, у выпадку крызіснай сітуацыі, Расея зможа хутка перакінуць у рэгіён нестратэгічнае ядзернае ўзбраенне, то бок, малагабарытную зброю з абмежаванай далёкасцю дзеяння, мяркуе экспэрт. Гэта тактычная ядзерная зброя, якая звычайна захоўваецца ў цэнтральнай Расеі, размешчаная блізка да Польшчы, зможа лёгка дасягнуць такіх гарадоў, як Варшава, піша выданне.

Паводле звестак Стакгольмскага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI), у свеце ўсё яшчэ існуе амаль 15 тысяч адзінак ядзернай зброі. Хоць яе колькасць і зменшылася амаль на 500 адзінак, дзякуючы ўкладзенай паміж ЗША і Расеяй дамове СНВ-III, наяўная зброя мадэрнізуецца.

Так, Вашынгтон да 2026 году збіраецца патраціць на ядзернае ўзбраенне 400 млрд даляраў. Гаворка ідзе пра ядзерную зброю невялікага памеру, якая павінна будзе дапоўніць існыя арсеналы ўзбраенняў для застрашвання ў першую чаргу Расеі. У планах таксама стаяць крылатыя ракеты з ядзерным зарадам, гаворыцца ў артыкуле.

Так званыя міні-ньюкі, мініяцюрная ядзерная зброя, не з'яўляецца такой бяскрыўднай, як здаецца: кажуць, выбуховая сіла гэтай зброі прыкладна роўная сіле выбуху бомбаў, скінутых падчас Другой сусветнай вайны на Хірасіму і Нагасакі, адзначае Афентрангер.

Крытыкі асцерагаюцца, што пастанова ЗША можа выклікаць гонку ядзерных узбраенняў, бо свой ядзерны арсенал мадэрнізуюць і іншыя краіны, напрыклад, Вялікая Брытанія, Францыя, а таксама Кітай, Пакістан і Індыя.

Паводле звестак SIPRI, выдаткі на абарону ў 2017 годзе не былі такімі высокімі з канца халоднай вайны: на ўзбраенне было выдаткавана 1,739 трлн франкаў. Траціну выдаткаў прыпадае на ЗША, гаворыцца ў публікацыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках