4 траўня 2024, Субота, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск хоча скасавання легіянерскага статусу беларусаў у «саюзнай дзяржаве»

1
Менск хоча скасавання легіянерскага статусу беларусаў у «саюзнай дзяржаве»

Квоты ў колькасці замежнікаў прымушаюць маладых спартоўцаў з Беларусі мяняць грамадзянства.

На сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна было закранутае пытанне аб скасаванні легіянерскага статусу беларускіх хакеістаў і футбалістаў у Расеі, паведамляецца «Прессбол».

«Яшчэ адно пытанне тычыцца беларускіх спартоўцаў, якія гуляюць у Расеі. Іх там уважаюць за легіянераў. А квоты ў колькасці замежнікаў у камандах нярэдка прымушаюць маладых хакеістаў і футбалістаў з Беларусі мяняць грамадзянства. Гэта пастанова расейскага Міністэрства спорту супярэчыць дамове аб стварэнні саюзнай дзяржавы, таму Менск патрабуе скасаваць легіянерскі статус беларусаў», - гаворыцца ў сюжэце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках