4 траўня 2024, Субота, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі актывіст: Я буду стаяць, нават калі камяні будуць сыпацца

6
Віцебскі актывіст: Я буду стаяць, нават калі камяні будуць сыпацца
Барыс Хамайда
ФОТА: FREEREGION.INFO

Улады занерваваліся праз прысутнасць актывіста ў горадзе падчас «Славянскага базару».

Віцебскага грамадскага актывіста Барыса Хамайду затрымалі і адвезлі ў аддзяленне міліцыі за тое, што ён стаяў ля крамы з бел-чырвона-белай сімволікай, паведамляе «Белсат».

20 чэрвеня Барыс Хамайда прыйшоў да дома №28 на вуліцы Леніна і ўбачыў, што металічныя парэнчы пры ўваходзе ў краму «Веста» былі зрэзаныя. Менавіта тут Хамайда стаіць штодня, акрамя выходных, а на парэнчы звычайна развешвае БКБ-сцяжкі, стужкі, незалежную прэсу.

Барыс Хамайда

Са слоў Хамайды, 19 чэрвеня, як толькі ён расклаў свае рэчы, яго пачалі здымаць на камеру людзі ў цывільным. Спачатку актывіст не звярнуў на гэта ўвагі, бо з ім часта фатаграфуюцца мінакі.

«Прыкладна праз хвілін дзесяць мяне затрымалі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў РАУС. У аддзеле пратрымалі амаль дзве гадзіны, а потым адпусцілі. Прычыну затрымання міліцыянты патлумачылі хуткім набліжэннем «Славянскага базару» і нейкай «зачысткай у горадзе» да гэтага мерапрыемства», - распавёў Барыс Хамайда.

Барыс Хамайда

У аддзяленні актывіст адмовіўся даваць тлумачэнні і падпісваць паперы. Перад тым, як адпусціць, Хамайду сказалі, што яго яшчэ выклічуць альбо позвай, альбо праз тэлефон. Ён мяркуе, міліцыя склала пратакол, але за што менавіта - невядома.

Хамайда ўпэўнены, што парэнчы каля крамы зрэзалі, бо ён штодня стаяў ля іх з бел-чырвона-белай сімволікай.

«Яны змагаюцца са мной. Гэта трызненне. Яны думаюць, што я не знайду, куды прычапіць свае рэчы. Кажуць, без дазволу стаяць нельга. Але я ўжо 22-ы год без дазволу тут стаю», - кажа ён.

Таксама ён сцвярджае, што міліцыянты прапанавалі яму больш не з'яўляцца на сваім звычайным месцы.

«Я тут буду стаяць, нават калі камяні будуць сыпацца. Толькі Бог мяне можа з гэтага месца прыбраць, дапусціўшы хваробу або смерць», - так адказаў міліцыянтам Хамайда на прапанову не з'яўляцца больш ля крамы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках