3 траўня 2024, Пятніца, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкі райвыканкам плаціць за тое, каб пра раён гаварылі па тэлевізары

7
Баранавіцкі райвыканкам плаціць за тое, каб пра раён гаварылі па тэлевізары

На гэтыя мэты з раённага бюджэту выдзелена блізу 13,3 тысяч рублёў.

Незвычайную закупку ў выканкаме патлумачылі тым, што большасць жыхароў Баранавіцкага раёна з тэхнічных прычын не бачаць навіны мясцовага ТВ, таму было наважана купіць эфірны час на агульнадаступным канале, паведамляе intex-press.by.

Інфармацыя пра тое, што Баранавіцкі райвыканкам закупляе працы «ў падрыхтоўцы і выдачы ў эфір тэлевізійных выпускаў аб эканамічным, сацыяльным, культурным і спартыўным жыцці, грамадска-значных падзей Баранавіцкага рэгіёну» з'явілася на сайце дзяржзакупак.

Гаворка ідзе пра трансляцыю 10-хвілінных тэлевізійных выпускаў раз у тыдзень на працягу паўгода. Цяпер яны выходзяць у фармаце праграмы «7 дзён. Баранавіцкі раён» на канале «Беларусь 4».

На гэтыя мэты з раённага бюджэту выдзелена блізу 13,3 тысяч рублёў.

Неабходнасць выдаткоўваць бюджэтныя грошы на куплю эфірнага часу ў райвыканкаме патлумачылі тым, што большасць жыхароў раёна не мае доступу да мясцовых тэленавін.

- Толькі ў 10% жыхароў Баранавіцкага раёна ёсць магчымасць глядзець тэлеканал «Інтэкс». Каб канал трансляваўся на ўвесь раён, патрэбны дарагі перадатчык, якога на мясцовай тэлевізіі няма. Нам жа трэба, каб навіны рэгіёну бачылі яго жыхары, - растлумачылі ў райвыканкаме.

На два месяцы райвыканкам заключыў дамову з тэлерадыёкампаніяй «Берасце», а цяпер абвясціў тэндэр, які і вызначыць, хто будзе далей здымаць і трансляваць відэасюжэты пра жыццё Баранавіцкага раёна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках