1 траўня 2024, Серада, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальная паліцыя Украіны: Напад на лагер ромаў у Львове быў спланаваны

Нацыянальная паліцыя Украіны: Напад на лагер ромаў у Львове быў спланаваны

Падазраваныя прызналі сябе чальцамі неанацысцкай групоўкі.

Падазраваныя ў нападзе на лагер ромаў у Львове прызналі сваю прыналежнасць да незарэгістраванага групоўкі "Цвярозая і злая моладзь", якая выкарыстала сімволіку ультраправай нацыяналістычнай арганізацыі Misanthropic Division.

Пра гэта ў каментары "Громадському" паведаміла старшая інспектарка Управы захавання правоў чалавека Нацыянальнай паліцыі Украіны Аксана Санагурская.

Паводле ейных слоў, восем юнакоў, якім абвясцілі пра падазрэнні, знаходзяцца ў райаддзеле паліцыі з бацькамі і даюць сведчанн, таксама ім далі адвакатаў. Усе падазраваныя ідэнтыфікуюць сябе як чальцы "Цвярозай і злой моладзі".

У паліцыі дадалі, што нападнікі мелі выразны план пагрому лагера ромаў: яны загадзя вызначылі пазіцыі кожнага з ападнікаў, іх дзеянні і задачы.

Старшыня грамадскай арганізацыі "Рома Украіны Тэрніпэ" Мікалай Юрчанка ў каментары "Громадському" сказаў, што паліцыя затрымала нападнікаў падчас пагрому. Паводле ягоных слоў, калі б паліцыя прыехала пазней, магчыма, ніхто б не выжыў.

Юрчанка распавёў, што ў лагеры было 10 дарослых, сярод якіх цяжарная жанчына, і чацвёра дзяцей. На цяжарную жанчыну таксама напалі. Пасля пагрому ромы асцерагаюцца паўторнага нападу, таму плануюць вярнуцца з Львова ў Закарпацце, адкуль раней прыехалі.

Прадстаўніца паліцыі Аксана Санагурская паведаміла, што раней праваахоўнікам далі распараджэнне патруляваць паселішчы ромаў ва ўзмоцненым рэжыме, аднак пра гэта лагеры, які знаходзіцца ў лесе на ўскраіне Львова, паліцыя не ведала. Ёй удалося хутка прыехаць на месца пагрому, бо пра напад аператыўна паведаміў чалавек, які стаў сведкам гэтага.

Нагадаем, позна вечарам 23 чэрвеня ў Львове напалі на лагер ромаў у выніку чаго загінуў адзін чалавек і яшчэ трое атрымалі раны.

Паліцыя канфіскавала нож, якім смяротна паранілі 24-гадовага мужчыну падчас нападу на лагер ромаў, а таксама затрымалі ўсіх нападнікаў. Акрамя таго, паліцыянты ўсталявалі і затрымалі 20-гадовага арганізатара гэтага нападу. Нападнікі на ромаў паведамілі пра падазрэнні.

Пазней гарадскі кіраўнік Львова Андрэй Садавы паведаміў, што параненага хлопчыка з маці адпусцілі з лякарні. На некалькі дзён таксама дадуць прытулак пацярпелым ад нападу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках