1 траўня 2024, Серада, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адпачынак 2018: дзе шукаць пляжы з самай чыстай вадой

1
Адпачынак 2018: дзе шукаць пляжы з самай чыстай вадой

Еўрапейскае агенцтва навакольнага асяроддзя парадавала аматараў пляжнага адпачынку.

Як паказала іх даследаванне, большасць еўрапейскіх пляжаў адпавядаюць стандартам якасці ЕЗ. А самыя чыстыя - у Аўстрыі, Грэцыі, Люксембургу, Кіпры і Мальце.

Агенцтва вывучыла якасць вады ў 28 краінах ЕЗ, Швайцарыі і Албаніі, і прыйшло да высновы, што 85% вод для купання маюць выдатную якасць. А стандартам ЕЗ у 2017 годзе адпавядалі 96% вод, піша European Scientist (пераклад - obozrevatel.com).

У спіс дзяржаў з самай чыстай вадой ўвайшлі Люксембург, Мальта, Кіпр, Грэцыя і Аўстрыя. У дакладзе EEA паведамляецца, што 95% месцаў для купання ў гэтых краінах маюць выдатную якасць вады, астатнія 5% - прымальную. Чыстая вада таксама на курортах у Бэльгіі, Харватыі, Латвіі, Румыніі, Славеніі і Швайцарыі.

Найбольшая колькасць месцаў з дрэннай якасцю вады ў Францыі, Італіі ды Гішпаніі. Таксама шмат праблемных месцаў было знойдзена ў Эстоніі, Ірландыі і Вялікабрытаніі.

Са слоў экспертаў EEA, асноўныя крыніцы забруджвання - сцёкавыя вады і сцёкі ад сельскагаспадарчых угоддзяў. А пагаршаюць праблему моцныя дажджы.

Пры гэтым, купанне ў бруднай вадзе можа справакаваць цэлы шэраг праблем са здароўем.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках