1 траўня 2024, Серада, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава абвясціла аб заканчэнні кар'еры

38
Дар'я Домрачава абвясціла аб заканчэнні кар'еры
ДАР'Я ДОМРАЧАВА
ФОТА: LAURENT SALINO/AGENCE ZOOM/GETTY IMAGES

Спартоўка заявіла пра гэта на прэс-канферэнцыі ў НАК.

Чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка ў біятлоне Дар'я Домрачава абвясціла сёння на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце аб заканчэнні кар'еры, паведамляе tut.by.

Дар'я Домрачава з'яўляецца самай тытулаванай біятланісткай у гісторыі зімовых Алімпіяд. У 2010-м беларуска здабыла першую алімпійскую ўзнагароду - бронзу ў індывідуальнай гонцы Ванкувера. Праз чатыры гады ў Сочы яна здабыла тры асабістыя залатыя медалі - у пераследзе, індывідуальнай гонцы і мас-старце. На Гульнях у Пхенчхане біятланістка дапоўніла калекцыю срэбрам мас-старту і золатам жаночай эстафеты.

На рахунку Домрачавай 34 перамогі на этапах Кубка свету. Столькі ж - толькі ў немкі Магдалены Нойнер, а больш толькі ў славутай швэдкі Магдалены Форсберг (42).

Дар'я Домрачава двойчы станавілася чэмпіёнкай свету ў біятлоне - у 2012 і 2013-м гадах. У сезоне 2014/2015 беларуска здабыла галоўны трафей біятлоннага года - Вялікі крыштальны глобус. У скарбонцы Домрачавай - пяць малых крыштальных глобусаў: па адным у пераследзе і спрынце і тры - у мас-стартах.

Дар'я Домрачава
Фотa: biathlonworld.com

Дар'я Домрачава з'яўляецца першай жанчынай, уганараванай вышэйшай узнагароды Рэспублікі Беларусь - «Герой Беларусі».

У ліпені 2016 года Дар'я Домрачава выйшла замуж за легендарнага нарвежскага біятланіста Уле-Эйнара Б'ёрндалена, а ў кастрычніку таго ж года ў пары нарадзілася дачка Ксенія.

44-гадовы Б'ёрндален, на рахунку якога 95 кубкавых перамог і восем залатых медалёў Алімпіяд, у красавіку 2018 года скончыў кар'еру на рэкамендацыю лекараў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках