1 траўня 2024, Серада, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Б'ёрндален: Мне будзе сумна глядзець біятлон без Домрачавай

11
Б'ёрндален: Мне будзе сумна глядзець біятлон без Домрачавай
Уле Эйнар Б'ёрндален

Муж беларускай біятланісткі пракаментаваў пастанову сваёй жонкі завяршыць кар'еру.

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле Эйнар Б'ёрндален пракаментаваў пастанову сваёй жонкі, беларускай біятланісткі Дар'і Домрачавай, завяршыць спартыўную кар'еру, паведамляе «Трибуна».

«Ёй спатрэбілася шмат часу, каб прыняць пастанову. Дар'я заўсёды ўсё робіць на 100 адсоткаў. Калі б яна засталася ў спорце і змагалася за медалі і першыя месцы, яна б не змагла надаваць час дачцэ, не магла б засяродзіць увагу на Ксеніі.

Мне будзе сумна глядзець біятлон, таму што Дар'я скончыла выступаць.

Яна дэманстравала дзіўныя вынікі як на трасе, так і на стрэльбішчы. Яна выбітная спартоўка. Яна валодае талентам і выдатнымі навыкамі. У яе цудоўна атрымлівалася спраўляцца з ціскам - яе сабранасць перад стартам уражвала.

У нас шмат планаў на будучыню, мы працуем над многімі праектамі, на працягу некалькіх месяцаў мы вызначымся, чым будзем займацца далей», - распавёў Б'ёрндален.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках