1 траўня 2024, Серада, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа выкрадзенага ў Беларусі ўкраінца Грыба перададзеная ў расейскі суд

2
Справа выкрадзенага ў Беларусі ўкраінца Грыба перададзеная ў расейскі суд
ПАВЕЛ ГРЫБ

2 ліпеня адбудзецца падрыхтоўчае слуханне паводле справы ўкраінца.

Справа выкрадзенага расейскімі спецслужбамі на тэрыторыі Беларусі ўкраінца Паўла Грыба перададзеная ў Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне. Пра гэта на прэс-брыфінгу ва ўкраінскім крызісным медыя-цэнтры паведаміла расейская адвакатка Марына Дубровіна, паведамляе liga.net.

З ейных слоў, ужо 2 ліпеня адбудзецца падрыхтоўчае слуханне паводле гэтай справы, а праз два тыдні пачнецца слуханне па сутнасці.

«Стан здароўя (Паўла Грыба, - рэд.) пагаршаецца, таму што на працягу ўсяго часу ён не атрымліваў неабходнай колькасці лекаў, у яго не было нармальнага харчавання і дыеты, якая павінна быць пры яго хваробе», - сказала Дубровіна.

Яна таксама папрасіла ўсіх, у каго ёсць магчымасць, падтрымаць Паўла ў судзе, калі пасяджэнні будуць адкрытымі, што на гэты момант пакуль невядома.

У жніўні 2017 года 19-гадовага Паўла Грыба на тэрыторыі Беларусі выкралі спэцслужбы РФ, пасля чаго ўкраінца пераправілі ў СІЗА Краснадара. Расейскія ўлады абвінавачваюць яго «у падрыхтоўцы тэракту на тэрыторыі РФ».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках