10 траўня 2026, Нядзеля, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Пскова далі старт «пенсійнаму бунту» ў РФ

13
Жыхары Пскова далі старт «пенсійнаму бунту» ў РФ
ФОТА: RFE/RL

Жыхары Пскова выйшлі на мітынг супраць падвышэння пенсійнага ўзросту.

Пскоўскі абласны савет прафсаюзаў правёў у чацвер мітынг супраць павышэння пенсійнага ўзросту. У мясцовы гайд-парк выйшлі блізу сямісот чалавек. Да прадстаўнікоў пскоўскіх прадпрыемстваў далучыліся актывісты КПРФ і «Яблока», паведамляе «Радио Свобода».

«Мы правялі ацэнку рэгіянальных прадпрыемстваў з пункту гледжання заробку, узроўню даходаў, стану здароўя нашых грамадзян, і сёння схільныя казаць пра тое, што канцэпцыя праекта закона аб пенсійнай рэформе будуецца на абсалютна хлуслівых тэзісах і сцвярджэннях, - заявіла кіраўніца рады прафсаюзаў Ульяна Міхайлава. - У нас няма адпаведнага росту даходаў, няма паляпшэння стану здароўя і няма павелічэння працягласці жыцця насельніцтва».

Рэзалюцыя, прынятая на мітынгу, утрымлівала заклік да прэзідэнта «адправіць у адстаўку сябраў урада, якія дапускаюць антынародныя дзеянні», а таксама адхіліць законапраект аб пенсійнай рэформе. Выказванняў супраць самога Пуціна не прагучала.

Напярэдадні паліцыя не дазволіла прафсаюзным актывістам правесці флэшмоб пад назвай «Да пенсіі як да неба» на даху будынка савета прафсаюзаў. Удзельнікі збіраліся пабудавацца ў слова «не» і запусціць у неба паветраныя шары. Са слоў Ульяны Міхайлавай, пры падрыхтоўцы да правядзення акцыі ў будынак уварваліся «адзінаццаць спецыяльна абсталяваных мужыкоў, зачынілі дах, апячаталі дзверы і выставілі пост».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках