Польшча падтрымлівае Македонію ў імкненні стаць сябрам ЕЗ і NATO
- 28.06.2018, 21:48
- 7,728
Прэм'ер Македоніі Заран Заеў сустрэўся ў Варшаве з прэм'ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім.
Двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва і міграцыйная палітыка - такія галоўныя тэмы перамоў прэм'ера Македоніі Зарана Заева ў Варшаве з прэм'ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім, паведамляе «Радио Польша».
Польшча падтрымлівае Македонію ў яе стараннях стаць сябрам ЕЗ і NATO, - запэўніў кіраўнік польскага ўрада, прымаючы ў гасцях свайго македонскай візаві. Матэвуш Маравецкі таксама павіншаваў Зарана Заева з развязаннем канфлікту з Грэцыяй з нагоды назвы краіны. Прэм'ер Польшчы з энтузіязмам выказаўся пра перспектывы прыняцця Македоніі ў ЕЗ і Паўночнаатлантычны альянс:
«Я таксама павіншаваў прэм'ера Заева з выяўленай дзяржавамі ЕЗ згодай на пачатак перамоў аб уступленні Македоніі ў Еўрапейскі звяз. Польшча падтрымлівае Македонію ў многіх яе памкненнях, у тым ліку ў стараннях увайсці ў NATO. Спадзяюся, што гэты механізм будзе хутка прыведзены ў дзеянне і ўмацуе бяспеку на Балканах».
Гэта першы візіт і двухбаковая сустрэча на ўзроўні кіраўнікоў урадаў у гісторыі дыпламатычных стасункаў Польшчы і Македоніі. У гэтым годзе адзначаецца 25-годдзе іх устанаўлення. Згодна з паведамленнем з Канцылярыі прэм'ера Польшчы, абодва палітыкі прызналі важнымі пытанні супрацоўніцтва ў галіне інфраструктуры, палітыкі бяспекі, а таксама еўрапейскай інтэграцыі ўсяго рэгіёну Заходніх Балканаў.
Два дні таму падчас сустрэчы міністраў еўрапейскіх спраў у Люксембургу дзяржавы ЕЗ пацвердзілі перспектывы сяброўства Македоніі і Албаніі ў ЕЗ. Пры гэтым указалі на неабходнасць далейшага прагрэсу рэформаў у гэтых краінах. У выпадку Македоніі ЕЗ чакае рэформаў у такіх сектарах, як судаводства, дзяржаўная адміністрацыя і барацьба з карупцыяй.