30 красавiка 2024, aўторак, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SpaceX запусціла да МКС касмічны грузавік Dragon

6
SpaceX запусціла да МКС касмічны грузавік Dragon

Карабель даставіць на станцыю 2,7 тоны грузу, у тым ліку круглага робата са штучным інтэлектам.

29 чэрвеня амерыканская кампанія SpaceX запусціла да Міжнароднай касмічнай станцыі грузавы касмічны карабель Dragon.

Пра гэта паведамляецца на сайце кампаніі, паведамляе gordonua.com.

Карабель даставіць на станцыю 2,7 тоны грузу, у тым ліку круглага робата са штучным інтэлектам, якога называюць «лятаючым мозгам», запасную руку для робататэхнічнай часткі касмічнай станцыі і суперкафеінавую каву для экіпажа МКС.

Касмічны грузавік прыбудзе на станцыю 2 ліпеня. На працягу месяца на борт Dragon будуць грузіць розны груз, пасля чаго карабель вернецца на Зямлю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках