Алег Дулуб: Зычу БАТЭ поспеху ў чэмпіянаце краіны і еўракубках
2- 3.06.2018, 18:42
- 12,188
Экс-галоўны трэнер БАТЭ Алег Дулуб падзяліўся меркаваннем аб сваім звальненні з клуба.
«З разуменнем паставіўся да пастановы клубнага кіраўніцтва з нагоды спынення далейшага супрацоўніцтва. Зычу ФК БАТЭ поспеху ў чэмпіянаце краіны і еўракубках. Дзякуй усім за супольную працу!» - сказаў у каментары афіцыйнаму сайту барысаўцаў Алег Дулуб.
Нагадаем, сёння Дулуб быў звольнены з БАТЭ за нездавальняючыя вынікі каманды ў апошніх матчах: паразу ў фінале Кубка і страту балаў у матчах з «Іслаччу» і «Гарадзеяй».
Дулуб прапрацаваў у БАТЭ ўсяго 150 дзён - гэта самы маленькі тэрмін сярод усіх галоўных трэнераў каманды - і не здабыў з камандай ніводнага трафея.
Акрамя таго, у чэмпіянаце барысаўцы стартавалі з васьмі перамог запар.
Пераемнікам Дулуба можа стаць Дзмітрый Молаш.