16 траўня 2026, Субота, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства лясной гаспадаркі забараніла наведванне амаль усіх беларускіх лясоў

9
Міністэрства лясной гаспадаркі забараніла наведванне амаль усіх беларускіх лясоў

У краіне занадта высокая рызыка лясных пажараў.

Праз складаную пажаранебяспечную абстаноўку ўтрая пільныя сталі супрацоўнікі Міністэрства лясной гаспадаркі. У прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі паведамляюць, што ў Беларусі павялічаная колькасць рэгіёнаў, дзе забароненае або абмежаванае наведванне лясоў, паведамляе kp.by.

На гэты момант, з'яўляцца ў лесе забаронена ўсім жыхарам паўднёвых абласцей Беларусі: на Берасцейшчыне, Гомельшчыне і Гарадзеншчыне. У астатніх трох абласцях таксама дзейнічаюць абмежаванні, але ўжо не паўсюдна. Аднак у некаторыя Менскія, Віцебскія і Магілёўскія лясы таксама нельга заходзіць. Агулам, «табу на лес» да пятніцы, 8 чэрвеня, уведзенае ў 72 раёнах рэспублікі.

Нагадваем, што забарона на наведванне азначае забарону ў лесе прагулак, адпачынку на прыродзе, збору грыбоў і ягад, а яшчэ ўезд на тэрыторыю любога транспарту, акрамя службовых аўто. Парушэнне караецца штрафам.

Гэтая жорсткая мера, дарэчы, мае аргументаванае абгрунтаванне, таму што з пачатку года ў Беларусі ўжо было звыш 250 лясных пажараў. І ў 9 з 10 выпадкаў прычынай узгарання сталі людзі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках