Бухарэсцкая дзявятка прыняла сумесную дэкларацыю напярэдадні саміту NATO
- 8.06.2018, 21:43
- 11,101
Дэкларацыя будзе пададзеная на ліпеньскім саміце NATO ў Брусэлі.
Удзельнікі саміту Бухарэсцкай дзявяткі ў Варшаве, у якую ўваходзяць краіны ўсходняга флангу Паўночнаатлантычнага альянсу, прынялі сумесную дэкларацыю, якая будзе прэзентаваная на ліпеньскім саміце NATO ў Брусэлі. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, паведамляе «Радыё Польшча».
У заканчэнне першага пасяджэння саміту кіраўнік польскай дзяржавы заявіў, што прынятая дэкларацыя змяшчае бачанне Бухарэсцкай дзявяткі будучага NATO, а таксама яе чаканні ад маючага адбыцца саміту ў Брусэлі.
«Я спадзяюся, што наша агульная дэкларацыя, наша бачанне перспектывы NATO, паспрыяе прыняццю адпаведных пастаноў на маючым адбыцца саміце ў Брусэлі», - сказаў прэзідэнт.
Анджэй Дуда ўдакладніў, што прынятая дэкларацыя тычыцца пагроз на ўсходнім флангу NATO, пазіцыі Расеі, а таксама канфлікту ва Украіне і сітуацыі на Блізкім Усходзе.
У рамках саміту Бухарэсцкай дзявяткі ў Варшаве, акрамя палітычнай сесіі, адбудзецца таксама мілітарны - з удзелам былых камандуючых NATO ў Еўропе. У другой палове дня ўдзельнікі сустрэчы запрошаны на свята з нагоды 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы. Юбілейныя ўрачыстасці пройдуць у Бельведэрскім палацы і Парку «Каралеўскія Лазенкі».