Лукашэнка марыць пра «высокапрадукцыйныя прадпрыемствы» ў Манголіі
31- 9.06.2018, 13:22
- 16,334
Дыктатар сустрэўся з прэзідэнтам Манголіі.
Лукашэнка сустрэўся ў Кітаі з прэзідэнтам Манголіі Халтмагійнам Батулгой, паведамляе "Інтэрфакс".
Як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, мангольскі бок падчас сустрэчы выказаў зацікаўленасць у стварэнні малочнай вытворчасці паводле беларускіх тэхналогій.
"І ў выпадку, калі мы дамовімся, гатовыя пабудаваць у вас кластар для вытворчасці і перапрацоўкі малака. Я ведаю, што Манголія мае патрэбу ў такіх высокапрадукцыйных прадпрыемствах", – сказаў Лукашэнка.
Таксама дыктатар запрасіў Халтмагійна Батулгу наведаць Беларусь.