У Францыі з турмы на шрубалёце ўцёк рабаўнік-рэцыдывіст
- 1.07.2018, 21:29
- 13,184
Уцячы яму дапамаглі тры саўдзельнікі.
У Францыі рабаўнік-рэцыдывіст Рэдуан Фаід уцёк з турмы ў дэпартаменце Сена і Марна на шрубалёце. Пра гэта паведамляе «Гордон» cа спасылкай на Le Parisien.
Тры саўдзельнікі Фаіда прызямліліся на шрубалёце ва ўнутраным двары турмы. Менавіта туды Фаіда вывелі ў той час для сустрэчы са сваякамі.
Саўдзельнікі Фаіда былі ўзброеныя, пілота лятальнага сродку яны ўзялі ў закладнікі.
Акрамя злачынцы, з турмы ніхто не ўцёк, пацярпелых пры ўцёках няма. Пасля прызямлення зламыснікі пераселі ў аўтамабіль, які неўзабаве быў знойдзены згарэлым.
У 2010 годзе Фаід і восем ягоных саўдзельнікаў спрабавалі абрабаваць браняваны фургон, аднак іх высачыла паліцыя, пасля чаго тыя паспрабавалі схавацца. Падчас пагоні на іх шляху выпадкова апынуўся аўтамабіль супрацоўніцы паліцыі Арэлі Фуке, якую злачынцы застрэлілі.
Фігуранты справы пра яе забойства, у тым ліку і Фаід, у красавіку 2018 года атрымалі турэмныя тэрміны ад двух да 25 гадоў.