30 красавiка 2024, aўторак, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Чэхіі: «Зэман і камуністы будуць пуцінскай пятай калонай»

3
Пратэсты ў Чэхіі: «Зэман і камуністы будуць пуцінскай пятай калонай»
Фота: Petr Topič, MAFRA

Чэшская апазіцыя патрабуе перагледзець склад урада.

Палітыка новага ўрада Чэхіі, падтрыманага камуністычнай партыяй, прывядзе да ўзмацнення ўплыву Расеі.

Пра гэта заявіў лідар апазіцыйнай чэшскай партыі TOP 09 Міраслаў Калаусек, паведамляе Idnes (пераклад - eurointegration.com.ua).

З ягоных слоў, камуністы разам з прэзідэнтам Зэманам будуць «пуцінскай пятай калонай».

Кіраўнік кансерватараў з ODS (Грамадзянскай дэмакратычнай партыі) Пётр Фіяла сказаў, што ў Чэхіі стварылі напалову камуністычны ўрад, у якога няма выразных праграмных мэтаў, а Чэхія нікуды не рухаецца. ODS будзе жорсткай і фундаментальнай апазіцыяй, сказаў Фіяла. Ён адзначыў, што камуністы ўпершыню атрымалі долю ўлады з 1989 года.

Цягам дня і ўвечары супраць камуністычнага ўраду ў Празе пратэставалі некалькі сотняў чалавек.

Камуністы ўдзельнічаюць у рабоце ўрада ўпершыню пасля антыкамуністычнай рэвалюцыі 1989 года. Кіроўная кааліцыя і камуністы аб'ядналіся ў адмове ад ўсякага абавязковага размеркавання мігрантаў у ЕЗ.

Прэм'ер Андрэй Бабіш таксама пагадзіўся выканаць патрабаванне Камуністычнай партыі абкласці падаткам кампенсацыі, якія атрымліваюць цэрквы краіны за маёмасць, захопленую былым камуністычным рэжымам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках