4 траўня 2024, Субота, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік ФСАН: Хварэць у Беларусі можна не больш за тры дні ў годзе

53
Начальнік ФСАН: Хварэць у Беларусі можна не больш за тры дні ў годзе

Аплату па бальнічным лістку ў Беларусі могуць зрэзаць.

У Беларусі плануюць унесці змены ў працоўнае заканадаўства. Гаворка ідзе пра тое, ці паменшаць выплаты па бальнічным лісткам, піша «Вечерний Брест».

Бальнічны аплацяць з чацвёртага дня?

Каб знізіць выдаткі ФСАН, разглядаюць магчымасць паменшыць тэрміны аплаты лістоў часовай непрацаздольнасці. Між іншым прапануецца не аплачваць бальнічныя работнікам у сувязі з агульным захворваннем або траўмай у побыце першыя тры каляндарныя дні. Такая прапанова была выказана на адным з пасяджэнняў рады рэспублікі. «Выклікае заклапочанасць рост выдаткаў на выплату дапамог па часовай непрацаздольнасці. Значны прырост назіраецца ў Менскай, Берасцейскай і Гомельскай абласцях. Мяркую, што сумесна з органамі аховы здароўя неабходна правесці сур'ёзны аналіз прычын росту паказчыкаў часовай непрацаздольнасці з распрацоўкай адпаведных захадаў», - адзначыла Ірына Касцевіч. З ейных слоў, выдаткі на аплату бальнічных за мінулы год склалі 560 мільёнаў рублёў.

Аляксандр Каляда, начальнік Берасцейскага абласнога ўпраўлення ФСАН:

«Павелічэнне расходаў фонду сацыяльнага страхавання ў Берасцейскай вобласці звязана перш за ўсё з тым, што ў рэгіёне прыкметна вырасла нараджальнасць: ільвіная доля сродкаў ФСАН сыходзіць на выплаты дэкрэтных, дзіцячых дапамог і т. д. Вядома, сацыяльныя гарантыі чалавеку, у тым ліку ў аплаце часовай непрацаздольнасці, павінны быць забяспечаныя. З гэтым ніхто не спрачаецца. Я б, напрыклад, заканадаўча замацаваў магчымасць для работніка пахварэць, адляжацца без сыходу на бальнічны не больш трох дзён у годзе. Такія прапановы ўжо гучалі пару гадоў таму, аднак былі адхіленыя. Але іншы раз узнікае дзіўная сітуацыя, калі людзі сыходзяць на бальнічныя па 10-12 раз у год і атрымліваюць ад гэтага большыя грошы, чым калі б яны ў гэты час працавалі. Гэта значыць, хварэць становіцца выгадна. З іншага боку, некаторыя наймальнікі таксама вядуць несумленную гульню: па дакументах плацяць работніку, дапусцім, 300 рублёў, з якіх ідуць адлічэнні і, адпаведна, страхавыя выплаты, а на самай справе - удвая больш. З гэтым таксама трэба нешта рабіць».

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках