4 траўня 2024, Субота, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік разведкі ЗША параўнаў кібератакі РФ з падрыхтоўкай тэрактаў 11 верасня

2
Кіраўнік разведкі ЗША параўнаў кібератакі РФ з падрыхтоўкай тэрактаў 11 верасня
Дэніэл іэл Рэй Коўтс

Дэніэл іэл Коўтс назваў дзеянні расейскіх хакераў «чырвоным сігналам».

Кіраўнік Нацыянальнай выведкі ЗША Дэніэл Коўтс распавёў пра маштабную хвалю кібератакі, пад якую падпадае інфраструктура ў ЗША, паведамляе CNN. З ягоных слоў, такія «папераджальныя знакі» назіраліся перад тэрактамі 11 верасня.

«Мы бачым папераджальныя знакі... Я веру, што гэта крытычны пункт для нас. Сёння лічбавая інфраструктура нашай краіны ў даслоўным сэнсе знаходзіцца пад атакай», - заявіў Коўтс на выступе ў Вашынгтоне.

Коўтс параўнаў гэтую сітуацыю з той, з якой ЗША сутыкнуліся перад тэрактамі 11 верасня. «За некалькі месяцаў да 11 верасня 2001 года, як казаў экс-кіраўнік ЦРУ Джордж Тэнет, сістэма «мігцела чырвоным». І вось, праз дваццаць гадоў, я выступаю перад вамі і кажу: сігнальныя агні зноў мігцяць чырвоным колерам».

Са слоў кіраўніка Нацыянальнай выведкі, галоўнымі арганізатарамі кібератакі на амерыканскую інфраструктуру з'яўляюцца Расея, Кітай, Іран і Паўночная Карэя. Расею ў гэтым спісе Коўтс выдзеліў асабліва, назваўшы яе «самым агрэсіўным замежным акторам». Расея, сцвярджае ён, працягвае «свае намаганні ў падрыве дэмакратыі».

Коўтс назваў галоўныя мэты кібератакі з-за мяжы: імі былі сеткі федэральнага ўрада, вайсковых, мясцовых органаў улады і сеткі буйных прадпрыемстваў.

Пра кібератакі Расеі на крытычную інфраструктуру раней заяўляла і Украіна. 11 ліпеня Служба бяспекі Украіны паведаміла пра паспяховае блакаванне кібератакі на сеткавае абсталяванне Аульскай хлорапераліўной станцыі - адзінага на Украіне прадпрыемства, якое забяспечвае водаправодна-каналізацыйныя прадпрыемствы вадкім хлорам для ачысткі вады. Паводле версіі Кіева, вірус, што атакаваў станцыю, распаўсюджваўся з тэрыторыі Расеі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках