3 траўня 2024, Пятніца, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куба ўпершыню пасля рэвалюцыі ўводзіць права на прыватную ўласнасць

7
Куба ўпершыню пасля рэвалюцыі ўводзіць права на прыватную ўласнасць

Гэта замацавана ў новай канстытуцыі краіны.

Камуністычная Куба афіцыйна прызнае права на прыватную ўласнасць. Гэта палажэнне замацаванае ў новай канстытуцыі, галасаванне паводле якой павінна адбыцца 22-23 ліпеня ў парламенце краіны, паведамляе ВВС.

З 2010 года кубінскія выспы праводзяць рынкавыя рэформы, накіраваныя на стымуляванне эканомікі выспы. Аднак яны супярэчаць дзейнаму яшчэ з 1976 года асноўнаму закону краіны. Ён, між іншым, абвяшчае, што Куба будуе марксісцка-ленінскі сацыялізм, а прыватная ўласнасць і заняткі бізнэсам у дзяржаве забароненыя.

Зрэшты, шматлікія абмежаванні, закладзеныя ў асноўны закон яшчэ пры першым кіраўніку камуністычнай дзяржавы Фідэле Кастра, фактычна не дзейнічаюць.

У 2011 годзе была скасаваная забарона на продаж нерухомасці, з тых часоў грамадзяне Кубы і асобы, якія маюць права на пастаяннае пражыванне на выспе, могуць прадаваць, купляць і дарыць дамы, кватэры, аўто.

Раней, у 1992 годзе, была прынятая папраўка да канстытуцыі, якая замацоўвае права прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці.

Што ж тычыцца прыватнага прадпрымальніцтва, то яно і раней існавала на Кубе ў выглядзе дробных фермерскіх гаспадарак, сельскагаспадарчых і вытворчых кааператываў. Аднак у ключавых і найбольш даходных галінах вытворчасці (турызм, здабыча і экспарт карысных выкапняў, міжнародны гандаль і многае іншае) дзяржава працягвае дамінаваць.

Некаторыя ідэалагічныя пункты старой канстытуцыі пяройдуць і ў новы асноўны закон краіны: камуністычная партыя абвяшчаецца галоўнай палітычнай сілай, а ключавымі прынцыпамі эканомікі ўсталёўваюцца цэнтралізаванае планаванне і дзяржаўнае кіраванне.

Разам з тым новая канстытуцыя змяшчае і элементы дэмакратыі - усталёўваюцца выбарныя пасады прэзідэнта (цяпер дзяржаву ўзначальвае старшыня Дзяржсавета), а таксама віцэ-прэзідэнта.

Знаходжанне на пасадзе кіраўніка дзяржавы будзе абмежаванае двума пяцігадовымі тэрмінамі запар, а палітычная ўлада будзе падзеленая паміж прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам.

Прапануецца таксама пашырыць паўнамоцтвы парламента - Нацыянальнай асамблеі народнай улады. Цяпер яна склікаецца ўсяго два разы на год, а паміж сесіямі яе функцыі выконвае Дзяржаўная рада.

Новая канстытуцыя забараняе дыскрымінацыю паводле прыкметы полу, этнічнага паходжання або фізічных недахопаў.

Чакаецца, што праект новай канстытуцыі будзе ўхвалены дэпутатамі асамблеі. Для канчатковага зацвярджэння дакумент вынесуць на ўсенародны рэферэндум.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках