4 траўня 2024, Субота, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Адэсай фура ўрэзалася ў мінівэн з беларускімі нумарамі: загінула дзіця

1
Пад Адэсай фура ўрэзалася ў мінівэн з беларускімі нумарамі: загінула дзіця

Трое дарослых знаходзяцца ў бальніцы.

У суботу, 14 ліпеня, у раёне вёскі Дачнае пад Адэсай у мінівэн Citroen з беларускімі нумарамі ўрэзалася фура. Загінула дзіця, трое дарослых атрымалі сур'ёзныя траўмы. Падрабязнасці аварыі распавядаюць украінскія «Факты».

Фото: «Факты»

Паводле папярэдняй інфармацыі, на трасе Кіеў-Адэса фура ўрэзалася ў мінівэн Citroen, які стаяў на абочыне. Ад удару легкавік зляцеў у кювет, атрымаўшы значныя механічныя пашкоджанні: аўто не падлягае аднаўленню.

Фото: «Факты»

- 14 ліпеня а 13.00 на 452 км аўтадарогі Кіеў - Адэса адбылося сутыкненне грузавіка DAF і легкавога аўтамабіля Citroen, - паведамілі ў патрульнай паліцыі Адэса. - У выніку кіроўцы абедзвюх машын і два пасажыры легкавога аўтамабіля атрымалі траўмы і дастаўленыя ў бальніцу. Дзіця, якое было ў Citroen, - дзяўчынка 2014 года нараджэння, - загінула на месцы здарэння. Прычына сутыкнення будзе ўстаноўленая падчас следства.

Фото: «Факты»
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках