4 траўня 2024, Субота, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп распавёў дэталі перамоў з каралевай Вялікабрытаніі

Трамп распавёў дэталі перамоў з каралевай Вялікабрытаніі

На сустрэчы, якая працягвалася 45 хвілін, гаворка заходзіла ў тым ліку пра Brexit.

Са слоў Трампа, ён і каралева Лізавета II «выдатна паладзілі»

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю Mail on Sunday распавёў некаторыя падрабязнасці сустрэчы з каралевай Лізаветай II, якая адбылася падчас візіту амерыканскага прэзідэнта ў Вялікабрытанію.

Сустрэча праходзіла ў Віндзорскім замку 13 ліпеня. Амерыканскага прэзідэнта суправаджала жонка Мелані. Сустрэча працягвалася 45 хвілін, і, са слоў Трампа, яны выдатна паладзілі з каралевай.

«Гэта была вельмі лёгкая размова <...> Мы выдатна сябе адчувалі», - прызнаўся Трамп. На пытанне, ці адчуваў ён, што падабаецца каралеве, прэзідэнт ЗША адказаў: «Я не хачу казаць за яе, але за сябе магу сказаць, што яна мне вельмі спадабалася», - сказаў Трамп.

З ягоных слоў, каралева сустрэла яго і Мелані простымі вітальнымі словамі «Сардэчна запрашаем» (Welcome). «Вельмі элегантна. І вельмі прыгожа. Гэта было сапраўды нешта асаблівае», - падзяліўся сваімі ўражаннямі амерыканскі лідар.

Трамп таксама паведаміў, што згадваў падчас гутаркі з каралевай пра сваю маці. Між іншым, ён распавёў, што яго маці нарадзілася ў горадзе Сторнавей (Шатландыя) і была вялікай прыхільніцай каралевы. Лізавета II у сваю чаргу распавяла Трампу пра ўсіх прэзідэнтаў ЗША, з якімі ёй давялося сустрэцца. «Гары Трумэн быў першым прэзідэнтам, з якім яна пазнаёмілася, і яна прывяла цэлы спіс. Гэта быў вельмі прыемны момант», - прызнаўся Трамп.

Акрамя гэтага, на прызнанне Трампа, падчас размовы зайшла гаворка і пра Brexit. З ягоных слоў, каралева сказала, што гэта вельмі складаная праблема. Іншыя падрабязнасці меркавання каралевы пра Brexit Трамп прыводзіць адмовіўся. «Дазвольце мне распавесці вам тое, пра што я магу гаварыць: яна неверагодная жанчына, яна такая элегантная, яна такая прыгожая, калі я кажу прыгожая, маю на ўвазе - і ўнутры, і звонку. Яна прыгожая жанчына», - сказаў прэзідэнт ЗША. «Гэта была вельмі асаблівая [падзея], у гэтым няма ніякіх сумненняў», - дадаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках