4 траўня 2024, Субота, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірак ахапілі масавыя пратэсты

Ірак ахапілі масавыя пратэсты

МУС краіны абвясціла пра ўвядзенне рэжыму павышанай гатоўнасці.

Падчас масавых пратэстаў на поўдні Іраку ў горадзе Эль-Амара загінула не менш як два дэманстранты, паведамляе ў суботу, 14 ліпеня, агенцтва Reuters (пераклад - dw.com). Пратэстныя акцыі ў краіне, справакаваныя беспрацоўем і перабоямі з электрычнасцю і водазабеспячэннем, працягваюцца ўжо шосты дзень.

Пакуль застаецца незразумелым, хто вінаваты ў смерці дэманстрантаў, заявіў прадстаўнік мясцовага органа аховы здароўя Ахмед Аль-Кананіт. Ён заявіў, што ў Эль-Амары былі «самавольныя стрэлы».

Поўдзень Ірака ахоплены пратэстамі

У выніку сутычак з паліцыяй у правінцыі Майсан, сталіцай якой з'яўляецца Эль-Амара, былі параненыя блізу 40 чалавек. Адзін чалавек загінуў, калі пратэстоўцы спрабавалі штурмаваць будынак мясцовага ўрада. У горадзе Эн-Наджаф дэманстранты ўзялі штурмам аэрапорт, з прычыны чаго паветраныя зносіны з горадам былі прыпыненыя.

У сваю чаргу, міністэрства ўнутраных спраў Іраку абвясціла пра ўвядзенне рэжыму павышанай гатоўнасці ў краіне. У Эн-Наджафе ўрад увёў каменданцкую гадзіну.

Беспрацоўе, рост коштаў і палітычная нявызначанасць

У снежні ўрад у Багдадзе абвясціў пра канчатковую перамогу над тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» (ІД). Аднак баевікі па-ранейшаму знаходзяцца ў некаторых аддаленых раёнах краіны, адкуль яны ўчыняюць атакі.

У выніку трохгадовай вайны супраць ІД насельніцтва дагэтуль пакутуе ад беспрацоўя, высокіх коштаў, а таксама захоўваюцца праблемы з забеспячэннем асноўнымі прадуктамі. Акрамя таго, у краіне пануе палітычная нявызначанасць у сувязі са спрэчным правядзеннем парламенцкіх выбараў у Іраку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках