3 траўня 2024, Пятніца, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Портнікаў: Расея застанецца сам-насам з пустой трубой

Віталь Портнікаў: Расея застанецца сам-насам з пустой трубой

Дыверсіфікацыя паставак газу ў ЕЗ будзе магутным ударам па Крамлі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа запатрабаваць ад прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна адмовіцца ад будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень – 2», аднак расейскі лідар наўрад ці на гэта адрэагуе.

Такое меркаванне 14 ліпеня выказаў палітычны аглядальнік Віталь Портнікаў у эфіры тэлеканала "Еспресо".

«Тое, што кажа Трамп пра пастаўкі расейскага газу ў Еўропу, цалкам лагічна. Гэта можна толькі вітаць... Чаму калі еўрапейцы думаюць, што Расея - агрэсар, што яна ім пагражае, - чаму яны залежаць ад яе энэргетычна? Чаму яны не правядуць такую дыверсіфікацыю энэргетычных паставак, якая пакіне Расею сам-насам са сваёй трубой? Гэта адразу ж змяніла б замежнапалітычны курс Расеі на 180 градусаў. Таму што ўсе спробы прадаць расейскі газ Кітаю паказалі, што ён нікому не патрэбны, акрамя Еўропы», - падкрэсліў ён.

Журналіст дадаў, што жаданне еўрапейцаў не пераплачваць за газ можна зразумець. «З іншага боку, навошта плаціць дадатковыя грошы за бяспеку, калі можна плаціць крышку больш за газ? І тады ў вас будзе бяспека. Таму што бяспека - гэта энэргетычная ізаляцыя Расейскай Федэрацыі. І тут Трамп абсалютна мае рацыю», - растлумачыў Портнікаў.

Ён дадаў, што павелічэнне вайсковага бюджэту краін NATO патрэбнае не толькі Трампу, але і самім гэтым краінам. «Калі ў іх будуць больш моцныя войскі, гэта будзе гарантыяй не толькі адзінства Альянсу, а гарантыяй таго, што NATO зможа даць адпор РФ і яе хаўруснікам, калі яны захочуць выпрабаваць Еўропу на трываласць», - падсумаваў журналіст.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках