3 траўня 2024, Пятніца, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барселоне 110 тысяч чалавек выйшлі на акцыю пратэсту

3
У Барселоне 110 тысяч чалавек выйшлі на акцыю пратэсту

Мітынгоўцы патрабавалі вызвалення лідараў Каталоніі.

Больш за 100 000 чалавек выйшлі ў суботу на вуліцы Барселоны з патрабаваннем вызваліць з-пад варты лідараў сепаратысцкага руху і вярнуць дадому палітыкаў, якім у Гішпаніі пагражае крымінальны пераслед.

Пра гэта паведамляе La Vanguardia.

Пратэсты пачаліся пасля таго, як дзевяць каталонскіх лідараў, якіх трымалі пад вартай каля Мадрыда, перавялі ў турму ў Каталоніі. Пратэстоўцы патрабавалі ад гішпанскіх уладаў іх вызвалення.

Дэманстрацыю пад лозунгам «Не турме, не высылцы, мы любім вас дома» арганізавалі каталонская асацыяцыя "Òmnium Cultural", палітычная арганізацыя "Нацыянальная асамблея Каталоніі" і яшчэ некалькі каталонскіх асацыяцый.

На дэманстрацыі прысутнічалі і чальцы ўрада Каталоніі на чале з Кімам Торэ, які заявіў, што рух за незалежнасць "выйдзе зноў і зноў, пакуль выгнаннікі не вернуцца дадому".

"Кожная хвіліна, якую нашы вязні праводзяць у турмах, а не разам з сем'ямі і іх сябрамі - гэта сапраўдная палітычная непрыстойнасць, і мы не дапусцім гэтага", - заявіў ён.

Нагадаем, нямецкі суд дазволіў экстрадыцыю былога кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона паводле абвінавачвання ў растраце дзяржаўных сродкаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках