3 траўня 2024, Пятніца, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці затрыманы блогер Аляксандр Кабанаў

4
У Берасці затрыманы блогер Аляксандр Кабанаў

Актывіст збіраў подпісы за адстаўку мясцовага кіраўніцтва.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, міліцыя спыніла Аляксандра Кабанава каля рынку на вуліцы Пушкінскай, дзе ён меў намер збіраць подпісы за адстаўку кіраўнікоў абласнога, раённага і гарадскога выканкамаў, якія не рэагуюць на патрабаванні жыхароў спыніць будаўніцтва акумулятарнага завода, паведамляе «Радыё Свабода».

Вядома, што Аляксандра Кабанава даставілі ў Ленінскі РАУС Берасця.

24 чэрвеня каля гэтага ж рынку былі затрыманыя праціўнікі будаўніцтва завода Дзмітрый Бекалюк і Алег Ярмоленка. Яны былі прызнаныя вінаватымі паводле ч.1 арт.23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і аштрафаваныя на 20 базавых адзінак (490 рублёў) кожны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках