4 траўня 2024, Субота, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Браславе будуюць «Калізей» з драўляных паддонаў

Фотафакт: У Браславе будуюць «Калізей» з драўляных паддонаў
ФОТА: БРАСЛАВСКАЯ ЗВЕЗДА

Амфітэатр з 932 паддонаў падымаецца на вышыню сямі метраў.

3-4 жніўня ў Браславе пройдзе музычны фэст Viva Braslav Open Air, арганізатары якога з году ў год імкнуцца здзіўляць наведвальнікаў. Сёлета задума вылілася ў стварэнне «Калізея», піша «Браславская звезда».

Як патлумачыў адзін з арганізатараў фэсту Яўген Лабуць:

- Ідэя стварэння «Калізея» з'явілася ў нас пасля наведвання аднаго з замежных музычных фестываляў. Канструкцыя ўяўляе сабой збудаванне з драўляных паддонаў дыяметрам 20 метраў і вышынёй 7. На будаўніцтва каркаса сышлі 932 паддоны. Арыенціровачная маса - 15 тон.

Як відаць на фота, каркас ужо практычна гатовы. Зверху ён будзе ўпрыгожаны рознакаляровымі палотнамі, асвятляльнымі прыборамі. На яго ўсталююць гукавое абсталяванне, і змантаваная канструкцыя выканае ролю сцэны. Унутры «Калізея» размесціцца бар, а гледачы будуць знаходзіцца вакол будынка і назіраць у адным з праёмаў за выступам артыстаў.

Фото Браславская звезда

Мантаж будынка пачаўся ў сярэдзіне чэрвеня і скончыцца да пачатку фестывалю. А па заканчэнні мерапрыемства канструкцыю дэмантуюць. І ўсё гэта - дзеля двух дзён фэсту.

У самым «Калізеі» будуць выступаць па большай частцы дыджэі з музыкай электроннага кірунку, а 4 жніўня сцэну зоймуць маладыя выканаўцы беларускай рэп-школы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках