4 траўня 2024, Субота, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп напярэдадні сустрэчы з Пуціным пагаварыў з Нетаньяху

1
Трамп напярэдадні сустрэчы з Пуціным пагаварыў з Нетаньяху

Прэм'ер-міністр Ізраіля і прэзідэнт ЗША правялі тэлефонную размову.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў нядзелю падчас паседжання кабінета міністраў у Ерусаліме паведаміў аб тэлефоннай размове 14 ліпеня з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, піша svoboda.org.

Нетяньяху падзякаваў прэзідэнту Трампу за ягоную жорсткую палітыку ў дачыненні да Ірана, бо гэтая палітыка, на ацэнку ізраільскага лідара, моцна паўплывала на Іран. Прэзідэнт Трамп «з рэзкай яснасцю» пацвердзіў сваю прыхільнасць бяспецы Ізраіля, падкрэсліў Біньямін Нетаньяху.

«Мы абмеркавалі пытанні бяспекі і дыпламатыі, звязаныя з рэгіянальнымі падзеямі, галоўнымі з якіх з'яўляюцца, вядома ж, Сірыя і Іран», - паведаміў прэм'ер-міністр.

Ён нагадаў, што гэтыя пытанні таксама будуць абмяркоўвацца на саміце прэзідэнтаў ЗША Дональда Трампа з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным у Хельсінкі 16 ліпеня.

Нетаньяху паведаміў, што абмеркаваў гэтыя пытанні ў сераду ў Маскве 11 ліпеня з Пуціным.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках