4 траўня 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Графік Лукашэнкі: пакуль забавы дамінуюць над працай

21
Графік Лукашэнкі: пакуль забавы дамінуюць над працай

Чым займаецца дыктатар у першай палове ліпеня.

15 ліпеня Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Маскву, дзе наведае цырымонію закрыцця і фінальны матч чэмпіянату свету ў футболе на запрашэнне расейскага калегі Уладзіміра Пуціна. У першай палове ліпеня прагляд фіналу чэмпіянату свету ў VIP-ложы стане для дыктатара трэцім значным забаўляльным мерапрыемствам, піша «Салiдарнасць».

Праўда, у двух папярэдніх ён быў у галоўнай ролі, у Маскве ж яму давядзецца быць адным з многіх высокапастаўленых гасцей уладаў Расеі.

І так, нагадаем. 7 ліпеня Аляксандр Лукашэнка ў кампаніі чыноўнікаў і расейскага алігарха Міхаіла Гуцырыева глядзеў канцэрт у Александрыі на маштабным купальскім фэсце.

У адным з нумароў на сцэну выйшаў малодшы сын кіраўніка Коля, які сыграў на раялі. Ды і сам Лукашэнка не адмовіў сабе ў задавальненні праспяваць разам з Таісіяй Павалій.

Затым дыктатара наведаў адкрыццё «Славянскага базару ў Віцебску».

У першай палове ліпеня Лукашэнка не толькі адпачываў. У Бялыніцкім раёне ён праінспектаваў працу калгаса «Радзіма». А ў гарадскім пасёлку Балбасаве ён заявіў пра «нацыяналізацыю» Аршанскага авіязавода, адначасна назваўшы гарадок і суседнюю Барань шыкоўным месцам для жыцця.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках