4 траўня 2024, Субота, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабілі, якія больш за ўсё праязджаюць за адзін год

6
Аўтамабілі, якія больш за ўсё праязджаюць за адзін год

Які аўтамабіль штогод праязджае найбольшую колькасць кіламетраў?

Адказ на гэтае пытанне даў сайт iSeeCars. Яго экспэрты склалі Топ-10 аўтамабіляў, якія ў ЗША больш за ўсё праязджаюць за адзін год, піша autonews.ua.

1. Chevrolet Suburban - 23 012 км

Калі верыць статыстыцы, то ў ЗША больш актыўна за ўсё выкарыстоўваюць Chevrolet Suburban. Гэты пазадарожнік агулам праязджае штогод больш за 23 тысячы км. Больш такім паказчыкам ніводная мадэль пахваліцца не можа.

2. GMC Yukon XL - 22 706 км

GMC Yukon XL - версія з падоўжанай колавай базай. Гэта значыць, што ў яго больш месца для пасажыраў і грузу. Штогадовы прабег перавышае 22 тысячы км.

3. Chevrolet Tahoe - 21 959 км

Chevrolet Tahoe ўвесь час уваходзіць у лік самых прадаваных аўтамабіляў у ЗША. У яго штогадовы прабег складае агулам 21 959 км. Канцэрн GM як заўсёды выпускае выдатныя аўтамабілі.

4. Toyota Sequoia - 21 766 км

Toyota Sequoia штогод агулам намотвае на дарогах 21 766 км. Вельмі высокі паказчык. Але нас ён не здзіўляе, бо Toyota заўсёды была вельмі надзейнай.

5. GMC Yukon - 21 558 км

Мы не здзіўленыя, што GMC Yukon трапіў у лік аўтамабіляў з самым вялікім штогадовым прабегам. Гэты поўнапамерны пазадарожнік выкарыстоўваюць увесь час. Ён рэдка адпачывае ў гаражы.

6. Honda Odyssey - 21 375 км

Мінівэн Honda Odyssey часцей выкарыстоўваюць, чым некаторыя красоверы і пазадарожнікі. Штогод на ім агулам праязджаюць 21 375 км. Гэта значна больш, чым сярэдні паказчык у сегменце мінівэнаў.

7. Honda Pilot - 21 360 км

У ЗША кіроўцы Honda Pilot агулам праязджаюць 21 360 км штогод. Карыстаюцца гэтым аўтамабілем вельмі актыўна. Не дзіўна, бо ён надзейны і зручны.

8. Cadillac Escalade ESV - 21 335 км

Штогод Cadillac Escalade ESV праязджае прыблізна 21 335 км. Гэта некалькі незвычайна для люксавага пазадарожніка. Мабыць, уся справа ў тым, што гэта не стандартная версія, а падоўжаны варыянт.

9. Ford Expedition - 21 101 км

Ford Expedition з'яўляецца выдатным сямейным пазадарожнікам. На ім пяць дзён на тыдзень адвозяць дзяцей у школу. На ім сем'і ўвесь час ездзяць у крамы, на адпачынак, за горад. Гэта выдатны рабочы «конік», у якім прасторны і камфортны салон з вялікім багажнікам.

10. Toyota 4Runner - 20 252 км

Toyota 4Runner агулам праязджае 20 252 км. Гэта сведчыць аб яе папулярнасці і надзейнасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках