4 траўня 2024, Субота, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пройдуць залевы і град

2
У Беларусі пройдуць залевы і град

На панядзелак абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі 16 ліпеня праз моцныя ліўні і град, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з прасвятленнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні (імавернасць навальніцы - 70-90% у залежнасці ад рэгіёна). У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах пройдзе град. Вецер паўночна-заходні, сярэдні, пры навальніцах парывісты, удзень месцамі шквалісты (узмацненне ветру да 15-20 м/с).

Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да 12-18 градусаў цяпла. У другой палове дня чакаецца да 20-26 градусаў вышэй за нуль, у Віцебску - да плюс 28 градусаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках