4 траўня 2024, Субота, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хлопцы, якіх у Беларусі аштрафавалі за графіці з Быкавым, сталі зоркамі ў Пецярбургу

4
Хлопцы, якіх у Беларусі аштрафавалі за графіці з Быкавым, сталі зоркамі ў Пецярбургу

Гэта гісторыя поспеху людзей і гісторыя страты для Беларусі.

Таленавітай групе вулічных мастакоў з Віцебска HoodGraff на радзіме проста не далі жыцця. Тады яны пераехалі ў Расею і сталі вядомыя сваімі партрэтамі Цоя, Дурава і Бадрова. Цяпер яны бяруць 3000 даляраў за адно графіці і маюць замовы не толькі ў Расеі, але і ў Ізраілі і на Балі.

«У мяне была амбіцыя рухаць вулічную культуру ў Беларусі, - расказаў расейскаму выданню «Бумага» лідар гурту Арцём Бурж. - Дыялог з уладай ішоў, але на ўзроўні: вось вам гаражы на ўскраіне, малюйце».

Мастакі былі апалітычныя, але шукалі славы.

«Мы пастаянна тырчалі на закінутых будынках, і хлопцы пачалі нешта маляваць, і я злавіў сябе на думцы: «Блін, чаму гэта нелегальна?». Сказаў сябрам, што трэба намаляваць штосьці ў цэнтры горада, а ў выпадку чаго я вазьму ўсю адказнасць на сябе.

Наважылі намаляваць Снуп Дога. Мне было пляваць, што ў Віцебску лепш пачаць папулярызаваць графіці з якога-небудзь мясцовага пісьменніка. Пачалі маляваць, і мясцовыя бабулі з двара зблыталі яго з Шаўчуком: у Снуп Дога тады былі залакіраваныя валасы. Усім мясцовым вельмі спадабалася. Дзеці, мамы, таты, бабулі, дзядулі - усе выйшлі паглядзець. Тут у двор прыязджае патруль і ўзнікае няёмкая сітуацыя: мы не ўцякаем, як гэта прынята, малюнак усім падабаецца, а забраць нас трэба. Але павезці нас так і не змаглі, вялізны натоўп мясцовых проста не даў забраць.

Cops respect us

Публикация от H O O D G R A F F T E A M (@myhoodisgood)

Мы дамалявалі Снуп Дога, а потым зрабілі яшчэ блізу дзесяці партрэтаў у Віцебску. Кожны раз прыязджаў патруль, але нам нічога не было. У апошнія разы патруль прыязджаў, проста каб сфатаграфавацца на фоне малюнка.

Затое праблемы былі ў Менску, куды нас запрасіў чалавек, які займаўся мясцовым стрыт-арт-фэстам. Нам выдзелілі сцяну і папрасілі нешта намаляваць. Мы выбралі Васіля Быкава, нашага самага перакладанага пісьменніка, які заўзята крытыкаваў уладу і Лукашэнку. Намалявалі 7-10%, і нас вельмі прыгожа забрала паліцыя. Яны падумалі, што мы засланыя казачкі і апазіцыянеры. Уляпілі штраф 2 тысячы баксаў, што для нас тады было непад'ёмнымі грашыма. Мы скончылі эпапею ў Менску, не дамаляваўшы Быкава і вярнуліся ў Віцебск.

«Я зразумеў, што гэта ўтопія», - кажа Бурж пра спробы працы ў Беларусі.

«І я наважыў, што нам пара пераязджаць у Піцер назусім. Паехалі ўтрох з HoodGraff і мая дзяўчына (якая цяпер ужо жонка), проста знялі кватэру.

Першай піцерскай працай для нас быў Х'ю Хефнер у двары на Садовай. Яна пацярпела крах: яе амаль адразу зафарбавалі. Я думаў, што тут будзе такая ж рэакцыя на працы, як у Беларусі, дзе графіці - гэта дзіва дзіўнае. А тут проста зафарбавалі і ўсё. У выніку мы лічым Хефнера проста першай спробай. Першай сапраўднай працай стаў партрэт Цоя на вул. Паўстання.

Мы малявалі Цоя два светлавыя дні, праца над такім малюнкам абыходзіцца ў 150-200 даляраў. Калі мы яго ўжо намалявалі, ніяк не маглі выбраць прыдатную цытату. Было шмат варыянтаў, але ў выніку мы звязаліся з былым канцэртным дырэктарам «Кіно» Юрыем Белішкіным, які паглядзеў на партрэт, прыйшоў у захапленне і сказаў, што трэба напісаць «Я хацеў бы застацца з табой». Так і зрабілі».

«Адразу пасля Цоя ўлада выйшла на нас сама, - распавядае Бурж. - Віцэ-губернатар Уладзімір Лаўленцэў запрасіў нас у заканадаўчы сход. У Смольным проста хацелі даведацца, наколькі мы нармальныя. Спыталі: якая патрэбная дапамога? Я сказаў: легалізаваць стрыт-арт, але пазначце забароненыя тэмы - напрыклад, тэрарызм - і далей не лезьце да нас. У выніку нам афіцыйна вылучылі 102 пляцоўкі. 90% было на ўскраінах, а 10 - у цэнтры. Гэта быў добры крок насустрач», - кажа Бурж.

Праўда, пасля выбараў піцерскія ўлады пра свае абяцанні забылі. Але тварыць HoodGraff ніхто але перашкаджаў.

Мастакі пераключыліся на расейскую тэматыку. Вядомасць набыло графіці з Бадровым.

Цяпер за тыповую сваю працу арт-група просіць 3000-4000 даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках